11.07.2018 15:05

«Молодчено АRT» – творчым ідэям старт

Источник

Два гады таму ў рамках рэспубліканскай акцыі «Маладзечна – культурная сталіца Беларусі» нарадзілася добрая традыцыя правядзення ў нашым горадзе міжнародных мастацкіх пленэраў. Праект выклікаў вялікую зацікаўленасць у грамадскасці і мае творчы працяг.

«Молодчено АRT» – творчым ідэям старт "Маладзечанская газета"

Другі адкрыты мастацкі пленэр «Маладзечна АRT-2018» прысвячаўся Году малой радзімы і 630-годдзю Маладзечна. У ім удзельнічалі прафесійныя мастакі з пяці краін свету. Акрамя беларускіх майстроў былі госці з Расіі, Украіны, Літвы і нават Індыі. Ладзіліся сустрэча з мастакамі з Кітая і майстар-клас па кітайскім нацыянальным жывапісе.

Мастакі з розных краін, розных узросту і поглядаў сваёй творчасцю пацвердзілі, што мастацтву не патрэбны перакладчыкі. Беларуская зямля кожнаму з іх адкрыла сваю прыгажосць, занатаваную цяпер у карцінах. Дзякуючы арганізатарам яны пабывалі ў сталіцы, у філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Ракуцёўшчыне, мастацкай галерэі ў Плябані, Гервятах і Суле, наведалі музей-сядзібу Міхала-Клеафаса Агінскага ў Залессі, маладзечанскія ўстановы культуры. Госці паўдзельнічалі ў святочных урачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 630-годдзя нашага горада.
«Мастацтва не патрабуе перакладу і не мае межаў, гэта найлепшая дыпламатыя. У Маладзечне, дзе ладзяцца неардынарныя мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню, гэта адчуваецца надзвычай яскрава», -- падкрэсліў на закрыцці пленэра старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца. Госці шчыра дзяліліся ўражаннямі, адзначалі надзвычай цёплы прыём. Яны дзякавалі за магчымасць пазнаёміцца і пасябраваць, падзяліцца сваімі думкамі і вопытам. А маладзечанцы адкрылі для сябе новыя імёны.

Адзін з самых арыгінальных гасцей мастак з Індыі Ганеш Басу стварае манументальныя палотны пры дапамозе незвычайнай тэхнікі, якую распрацаваў сам. Ён малюе карціны… ротам -- дзьме фарбы пры дапамозе самадзейнага інструмента, накшталт саломінкі. Такім чынам стварае фон, а элементы выпісвае рукамі. Ганеш -- удзельнік выстаў у розных краінах, у тым ліку Аўстрыі, Кітаі, Італіі, Германіі, Расіі. Яму падабаюцца беларускія культура, нацыянальная музыка, з якой ён спадзяецца пазнаёміцца яшчэ больш. Паспіта Рэй прыехала да нас з Калькуты. На яе карцінах кветкі быццам ажываюць. Мастачка лічыць, што яны ўвасабляюць пачуцці людзей, перадаюць настрой. Паспіта запрашае кожнага з нас беражліва захоўваць прыроду, жыць у гармоніі з ёю. Заўважана, што пейзажы члена Саюза літоўскіх мастакоў Арвідаса Кашаўскаса «выпраменьваюць» сонечнае святло. Нельга не затрымацца, не паразважаць ля яго работ, адна з іх -- «Стары млын» -- быццам расказвае невядомую гісторыю. У карцінах украінскіх мастакоў Віктара Мядзведзева і Афанасія Цітэнкі роздумы пра гісторыю і сучаснасць. Для Марыі Барысавай з Чарапаўца маслены і акварэльны жывапіс, вугаль і аловак -- інструменты спасціжэння свету і чалавека. Яшчэ адзін госць -- Сяргей Лебехаў, які нарадзіўся і вырас у Пецяргофе, раскрыў галоўны сакрэт пленэрнага жывапісца: гэта магчымасць займацца любімай справай і быць шчаслівым. Ён занатаваў лета ў сядзібе Агінскага.

Нашу краіну ў творчым тандэме прадставілі маладзечанцы, члены Саюза мастакоў Беларусі Аляксандр Пашкевіч, Мікалай Аўчыннікаў, Аляксандр Грышкевіч, Рыгор Мяжуеў, а таксама малады мастак Дзмітрый Сакалоўскі.

Гасцям былі ўручаны дыпломы, сувеніры і дыскі з відэафільмам аб розных мерапрыемствах. Пасавалі ім і беларускія льняныя вышыванкі маладзечанскай  вытворчасці. А ў падарунак гораду засталіся карціны, створаныя ў час мастацкага пленэру. Цяпер экспазіцыя прадстаўлена ў выставачным фае Палаца культуры, дзе яна будзе працаваць да 22 ліпеня.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/kultura/item/3001-molodcheno-art-tvorchym-ideyam-start.html#sigProId5f860e4446
Прочитано 1492 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить