11.06.2018 14:28

З паўналеццем, фестываль! (Фота)

Источник

Многія і сёння памятаюць чырвоныя гваздзікі, якія прама з неба сыпаліся над гарадскім стадыёнам у час першага Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-93». Дваццаць пяць гадоў таму ён трывала і, хочацца спадзявацца, назаўсёды прапісаўся ў нашым горадзе, стаў адметнай з’явай у культурным жыцці краіны, вывеў на вялікую сцэну дзясяткі таленавітых выканаўцаў. Спачатку ён праходзіў раз у два гады, затым стаў штогадовым. І вось прыгожае супадзенне: у 2018 годзе адбыўся 18-ы фестываль. Давайце прыгадаем самыя яркія яго моманты з «Маладзечанскай газетай», якая ўсе 25 гадоў вяла фестывальны летапіс.

Многія і сёння памятаюць чырвоныя гваздзікі, якія прама з неба сыпаліся над гарадскім стадыёнам у час першага Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-93». Дваццаць пяць гадоў таму ён трывала і, хочацца спадзявацца, назаўсёды прапісаўся ў нашым горадзе, стаў адметнай з’явай у культурным жыцці краіны, вывеў на вялікую сцэну дзясяткі таленавітых выканаўцаў. Спачатку ён праходзіў раз у два гады, затым стаў штогадовым. І вось прыгожае супадзенне: у 2018 годзе адбыўся 18-ы фестываль. Давайце прыгадаем самыя яркія яго моманты з «Маладзечанскай газетай», якая ўсе 25 гадоў вяла фестывальны летапіс.

ГАЛОЎНАЯ ІНТРЫГА
19-гадовая Злата Ларчанка з Дзяржынска стала пераможцай Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які традыцыйна праводзіцца ў рамках фестывалю і збірае на адной сцэне самых яркіх спевакоў ад 16 да 31 года з усіх абласцей краіны.

ЗАЛАТАЯ ПЕРАМОГА ЗЛАТЫ
Сёлета іх было роўна дваццаць – 13 дзяўчат і 7 хлопцаў, якія паспяхова прайшлі раённыя, абласныя адборачныя туры. Заключны тур адбыўся на сцэне гарадскога Палаца культуры ў два этапы. У першым маладыя людзі выконвалі песні пад фанаграму «-1», у другім спявалі ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Маэстра ўзначаліў журы, у якое ўваходзілі таксама кампазітар Васілій Раінчык, паэт Васіль Жуковіч, спявачка Наталля Тамела і іншыя. Для многіх канкурсантаў гэта быў першы вопыт выступлення з аркестрам. Міхаіл Якаўлевіч адзначыў, што склад маладых выканаўцаў сёлета быў моцным, усе яны цікавыя, таленавітыя. Многія прафесійныя спевакі, закончылі ці вучацца ў музычных каледжах, універсітэтах, з’яўляюцца пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, спяваюць у ансамблях, гастралююць. Напрыклад, прадстаўнік Мінскай вобласці Яўгеній Доліч у 2011 годзе ўдзельнічаў у аналагічным конкурсе ў рамках нашага фестывалю, заняў трэцяе месца. А ў 2012-м ён прадстаўляў Беларусь у міжнародным конкурсе на «Славянскім базары». У той жа час прафесіі некаторых канкурсантаў далёкія ад музыкі: Аляксандр Падвіцельскі з Расонаў – ратавальнік, Аляксандр Мацвяёнак з Асіповіцкага раёна – слесар газавыкарыстальнага абсталявання, мінчанін Аляксей Кручкоў закончыў прафесійна-тэхнічны каледж кулінарыі.
   
Згодна з жараб’ёўкай адкрыла конкурсную праграму самая юная ўдзельніца – дзесяцікласніца ліцэя №1 з Мінска Паліна Бурло. Прадстаўніца Маладзечна студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Марыя Субач выйшла на сцэну пад нумарам 13. Аднак, як прызналася Маша, чортаў тузін яе зусім не збянтэжыў. Яна добра выканала абедзве песні, музыку да якіх напісала яе педагог, кампазітар Алена Атрашкевіч.

— Якой вам падалася навобмацак маладзечанская сцэна? – спыталася ў салісткі Гродзенскай абласной філармоніі Аліны Чыжык, якая ў першай кампазіцыі выйшла басанож.
— Сцэна была цёплай, як і публіка ў зале. Я адчувала станоўчую энергетыку. І наогул, Маладзечна мне вельмі спадабалася. Упершыню прыехала ў ваш горад, хаця шмат чула і пра яго, і пра фестываль. Вельмі рада, што прыняла ўдзел у конкурсе. Работа з лепшым аркестрам краіны дарагога вартая, гэта бясцэнны вопыт.

Яшчэ больш, дзяўчына не выкарыстоўвала фанаграму, а, седзячы на падлозе, акампаніравала сабе на індыйскім народным інструменце шруці бокс, хаця спявала беларускую песню «Каля майго церама». Так яна ўвасобіла сваё творчае крэда: не раздзяляць, а аб’ядноўваць культуры розных народаў і краін.

Арыгінальную манеру выканання, моцны вакал Аліны ацаніла прадстаўнічае журы. Яна заваявала другую прэмію конкурсу. Трэцім стаў студэнт Магілёўскага каледжа мастацтваў Дзяніс Чуракоў. Першае месца – у выпускніцы гэтага года Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Златы Ларчанка. Гран-пры сёлета на конкурсе не прысуджаўся.

Адразу пасля цырымоніі ўзнагароджання, якая адбылася ў час адкрыцця фестывалю, Злата дала інтэрв’ю карэспандэнту «МГ».
— Што ты адчуваеш, калі трымаеш у руках дыплом пераможцы такога прэстыжнага конкурсу?
— Я вельмі шчаслівая! Доўга ішла да гэтай перамогі. Яна не спантанная. Гэта каласальная праца на працягу многіх гадоў. Дзякуй майму педагогу Святлане Борахавай, якая чатыры гады вучыла мяне выканальніцкаму майстэрству, падтрымлівала ў час конкурсу.

— А бацькі ўжо ведаюць пра твой поспех?
— Яшчэ не паспела ім патэлефанаваць. Тата – мой першы педагог, дзякуючы яму я ў пяць гадоў выйшла на сцэну Станькаўскага Дома культуры. З дзевяці гадоў займалася ў Нацыянальным цэнтры музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, бацькі вазілі мяне з Дзяржынска ў Мінск на заняткі. І ўсё гэта не было дарэмным!

— Табе вельмі пасуе тваё прыгожае і рэдкае імя. Каму ты ім абавязаная?
— Мама расказвала, што калі першы раз убачыла мяне, вырашыла, што я буду Златай і яны з татам будуць купаць мяне ў золаце (смяецца. – Аўт.).

— Ведаю, што маладзечанская сцэна табе знаёмая…
— Так, тры гады таму я стала лаўрэатам другой ступені адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок-2015». Я наогул стараюся не адмаўляцца ад прапаноў, удзельнічаю ў конкурсах і вельмі камфортна адчуваю сябе на сцэне. Размеркавалася ў Дзяржынскі раённы дом культуры, буду працаваць педагогам па вакале. Сёння магу на сто працэнтаў сказаць, што гатова прысвяціць сцэне ўсё сваё жыццё.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/kultura/item/2862-z-pa-naletstsem-festyval.html#sigProIde2f4f7c125
Прочитано 1039 раз Последнее изменение 11.06.2018 14:28
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить