29.03.2018 12:45

Работы Надзі Букі можна ўбачыць у Маладзечне

Источник

Персанальную выстаўку пад назвай «Адваротны бок» аўтар прысвяціла 40-годдзю дзіцячай мастацкай школы мастацтваў.

Работы Надзі Букі можна ўбачыць у Маладзечне "Маладзечанская газета"

Выстава ў дзіцячай мастацкай школе будзе адкрыта да 3 красавіка.

...Хоць цяпер яна жыве і працуе ў Мінску, але з вялікім задавальненнем прыязджае ў сваё роднае Маладзечна, дзе вучылася маляваць, па-мастацку выразаць з паперы. Прызнаецца, што заўсёды хвалюецца, калі тут запрашаюць наладзіць выставу -- гледачамі становяцца яе настаўнікі, сябры, юнакі і дзяўчаты, з якімі разам вучылася ў школе, музычным каледжы імя Агінскага.

-- Выразаннем з паперы захапілася ў дзяцінстве, калі рабіла прыгожыя ўборы для сваіх лялек, якіх было не менш за сотню. Усе яны мелі па некалькі сукенак. Пазней, калі вучылася на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў музычным каледжы, пачалі атрымлівацца сюжэты, напоўненыя глыбокім філасофскім сэнсам. Вось чаму мае выцінанкі адрозніваліся ад іншых. Гэта заўважалі настаўнікі, на якіх мне вельмі шанцавала ў жыцці, -- расказвае Надзея. І найперш называе імя выдатнага педагога, народнага майстра Вікторыі Мікітаўны Чырвонцавай, якая ўзначальвала ў каледжы цыклавую камісію дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і адна з першых у Беларусі стала адраджаць амаль забытае старадаўняе мастацтва выцінанкі.

Пазней таленавітай дзяўчыне захацелася дапоўніць класічныя ўзоры нечым сваім, асабістым. І яна адкрыла аўтарскі прыём адлюстравання сюррэалістычных і зямных сюжэтаў, выразаных з паперы.

На выставе «Адваротны бок» прадстаўлена дваццаць работ. Аўтар дала назву экспазіцыі па адной з іх. На гэты раз у цэнтры ўвагі -- дрэва жыцця (важны міфалагічны элемент славянскіх народных традыцый). У нашых продкаў дрэва сімвалізавала апору і пазнанне, сувязь паміж небам і зямлёй. На майстар-класе навучэнцам мастацкай школы было прапанавана выразаць з каляровай паперы сваё дрэва. Затым работы развесілі «сушыцца» на прышчэпках. І выстава быццам зайграла новымі фарбамі.

-- Дзецям трэба даць тэорыю, а вось на практыцы яны ўвасобяць яе па-свойму, нешта дабавяць, абавязкова праэксперыментуюць. У дзіцячых работах ёсць смеласць, непасрэднасць, таму стараюся больш кантактаваць з імі, іншым разам і нешта пераняць для сябе, -- прызнаецца мастачка, журналіст, аўтар кніжкі для дзяцей «Бася і Піглас».

Дома гарэзлівыя сыночкі напаўняюць яе прастору дзіцячым смехам, моцнымі эмоцыямі, якія іншым разам трансфарміруюцца ў незвычайныя прыцягальныя сюжэты. І сама Надзя Бука вясёлая, азартная, здольная павесці за сабой. Пра гэта гаварыў на адкрыцці выставы яе настаўнік Генадзій Селядзец, які ўручыў былой вучаніцы незвычайны падарунак – яе раннія работы.

Фота: архіў Надзі БУКА.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/kultura/item/2552-raboty-nadzi-buki-mozhna-bachyts-u-maladzechne.html#sigProId83788fbeb2
Прочитано 1472 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить