13.02 16:30

Конкурс-праздник «Радость моя» -- в защиту традиционных ценностей

Источник

17 лютага ў Мінску пройдзе конкурс-свята «Радасць мая». Сумесны праект Беларускай праваслаўнай царквы і Міністэрства адукацыі накіраваны на выяўленне таленавітых дзяцей і дарослых, падтрымку іх творчых дасягненняў.


Конкурс з’яўляецца працягам цыкла мерапрыемстваў рэспубліканскага фестывалю сучаснай хрысціянскай культуры «Благавест». Ідэя конкурсу агучана слоганам: «Аб сям’і, за сям’ю, для сям’і!». Аўтар праекта дырэктар фестывалю «Благавест» Вячаслаў Бабкоў упэўнены, што трэба шукаць новыя цікавыя спосабы, каб расказваць моладзі пра традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Конкурс «Радасць мая» і ёсць той унікальны інструмент, які адкрывае магчымасць гаварыць на тэму сям’і  мовай традыцыйнага мастацтва.

Заключны этап адбудзецца ў канцэртнай зале «Атлант». Мяркуецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел дзіцячыя і маладзёжныя творчыя калектывы, сольныя выканаўцы з Беларусі, краін СНД і Еўрасаюза. Таксама ёсць намінацыі, якія не патрабуюць асабістага ўдзелу. У склад журы ўвайшлі вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі духавенства, кампазітары, паэты, спецыялісты ў галіне культуры і мастацтва, папулярныя выканаўцы.
Падрабязная інфармацыя на сайце www.radost-fest.com.

Прочитано 495 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить