10.01.2018 8:22

Грамата ад міністра і навагодняя ёлка ў беларускім стылі

Источник

За высокі прафесіяналізм і развіццё народнай творчасці кіраўнік народнага аматарскага калектыву «Вербачка» Палаца культуры Лана Сласцён адзначана падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.   

 
Гэту ўзнагароду маладзечанка атрымала на адкрыцці штогадовай рэспубліканскай выстаўкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці «Калядныя ўзоры». Сёлета яна праходзіць у сталічнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. На выстаўцы прадстаўлены пераважна новыя работы ўмельцаў, якія былі выкананы на працягу года. Тут можна ўбачыць усю палітру народнага мастацтва і рамёстваў: ткацтва, вышыўку, карунка- і бісерапляценне, ганчарства, набіўку, выцінанку, кавальскую справу, дрэва-, метала- і скураапрацоўку, аплікацыю, роспіс па дрэве, тканіне, шкле… Больш за тры дзясяткі работ прапанавалі ўдзельнікі аматарскага калектыву «Вербачка». Гэта кошыкі, пано, куфэркі і іншыя вырабы, сплеценыя з лазы.

Немагчыма не сказаць і пра яшчэ адзін адмысловы «выраб» ад «Вербачкі» — лазовае ўпрыгажэнне для ёлкі. Праўда, удзельнікі мінскай выстаўкі «Калядныя узоры» бачылі ёлку толькі на фотаздымках. Дрэва ўстаноўлена ў памяшканні, дзе і займаюцца ўмельцы «Вербачкі».    

Ідэю ўпрыгожыць ёлку цацкамі з лазы Лана выношвала амаль цэлы год, а ажыццяўлялі ўсім дружным калектывам. На навагоднім дрэўцы больш за 30 невялічкіх кошычкаў, яшчэ столькі ж сняжынак, па дзясятку зорак і стужак, замест караляў – ланцугі, а замест камякоў снегу – клубкі. Як заўважыла майстар, найбольш складаныя ў выкананні сняжынкі. Былому кіраўніку «Вербачкі» Генадзію Унукаву давялося ўключаць інжынерную думку і распрацоўваць шаблон, які потым выразалі з фанеры.


Надзвычай далікатнымі атрымаліся і ёлачныя кошычкі — не большыя за мячык для вялікага тэніса. Але ў асабістай калекцыі Ланы ёсць кошыкі яшчэ меншыя, яны падобныя на сліву. Рыхтавалі беларускае ўбранне для ёлкі амаль два месяцы.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 946 раз Последнее изменение 10.01.2018 8:22
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить