07.12 15:01

Турецкие мотивы звучали в Молодечно

Источник

На мінулым тыдні ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўрачыста адкрыліся Дні культуры Турэцкай Рэспублікі. Святочнае мерапрыемства ў рамках візіту замежных сяброў адбылося і ў нашым горадзе.   
Беларусы і туркі ўсё часцей ладзяць цікавыя сумесныя праекты. Дні нацыянальнай культуры дазваляюць больш даведацца пра традыцыі і сучасныя веянні ў мастацтве. Апошнім часам шырока абмяркоўваецца адкрыццё Цэнтра культуры Турцыі ў Мінску, запланаванае на наступны год. А летась у гэтай цёплай краіне праходзілі Дні нацыянальнай культуры Беларусі.

Турецкие мотивы звучали в Молодечно "Маладзечанская газета"


Сёлета іншаземцы наладзілі візіт у адказ. У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага была адкрыта выстаўка турэцкіх традыцыйных народных рамёстваў, гучала нацыянальная музыка, прадстаўляліся традыцыйныя турэцкія ўборы, экспанавалася фотавыстаўка «Негатывы на шкле «Сляды Стамбула: ад імперыі да рэспублікі».

Акунуцца ў гісторыю, традыцыі і культуру Турцыі змаглі таксама маладзечанцы і госці горада. На галоўнай сцэне Палаца культуры адбылося святочнае дзейства, якое нікога не пакінула абыякавым. Сваё майстэрства ў вакале, харэаграфіі, інструментальным выкананні паказалі ўдзельнікі Дзяржаўнага ансамбля Турцыі. Гэта адзін з найстарэйшых калектываў краіны, гісторыя якога доўжыцца ўжо 42 гады. Яго кіраўніком з’яўляецца абаяльная Ілдыз Чанкоя Сартын. Дарэчы, да гэтага візіту ў Беларусі яна была сем гадоў таму. Турчанка падкрэсліла, што наша краіна стала яшчэ больш прыгожай.

Многія харэаграфічныя нумары нагадвалі сапраўднае тэатральнае дзейства. Адмысловым было і дэфіле ў народным убранні розных эпох краіны. Уражвалі вакальныя здольнасці выканаўцаў, якія спяваюць у народным, класічным і сучасных стылях. Інструментальная музыка — пералівістая, нібы тое сонца іграе ў марской гладзі пад ценем велічных гор. Ад імя Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта артыстам ансамбля падарылі шыкоўныя кветкі.


Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/kultura/item/1968-turetskie-motivy-zvuchali-v-molodechno.html#sigProId1e785154da
Прочитано 382 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Ну, вы, блин, даете!

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить