10.11 8:38

Маладзечанскія творчыя калектывы дэбютавалі ў Польшчы і сталі пераможцамі

Источник

Салодкае пернікавае сэрца атрымаў разам з дыпломам кожны з паўтысячы ўдзельнікаў XIII Міжнароднага фестывалю творчасці «Калейдаскоп талентаў. Восень 2017», які праходзіў у польскім гарадку Жывец. Творчыя калектывы цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна на ім дэбютавалі і адразу ж аказаліся ў ліку пераможцаў.

Маладзечанскія творчыя калектывы дэбютавалі ў Польшчы і сталі пераможцамі "Маладзечанская газета"


На гэты музычны форум з’ехалася каля паўтысячы самадзейных артыстаў з Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі ад малодшага школьнага ўзросту да пенсійнага. Яны дэманстравалі свае таленты ў розных намінацыях. Вялікая канкурэнцыя была ў харэаграфіі, вакальным, арыгінальным жанры, нямала выступала ансамбляў, музыкантаў. Тым больш радасна, што маладзечанскія юныя і дарослыя артысты ўнеслі свой каларыт у шматнацыянальны фестываль і аказаліся сярод лепшых. «О, гэтыя паненкі крута спяваюць!» -- чулася ў зале, калі на сцэну выйшлі ўдзельніцы народнага ансамбля «Беразіначка», які заняў першае месца і прыняў удзел у гала-канцэрце. Яго чатырохгалоссе ўразіла многіх. Як і выступленне кіраўніка Наталлі Троцкай, якая стала лепшай сярод дарослых сольнікаў.  Мацнейшымі ў сваіх намінацыях сталі таксама ўзорная студыя бальных танцаў «Віртуоз» (кіраўнік Маргарыта Шлойда) і старэйшая група ўзорнай цыркавой студыі «Мара» пад кіраўніцтвам Алены Курэц. Гэтыя калектывы таксама ўзнагароджаны дыпломамі І ступені, сімвалічнымі статуэткамі, яны  ўдзельнічалі у гала-канцэрце. Акрамя таго, другое месца сярод сольнікаў у сваёй узроставай катэгорыі заваявала Юлія Абрамовіч, малодшая група цыркавой студыі «Мара» стала трэцяй.

Пахвальнымі лістамі адзначаны Ганна Курэц за сольны танцавальны нумар і Юрый Баравец за выкананне інструментальнай кампазіцыі. Падзячны ліст атрымала кіраўнік нашай дэлегацыі намеснік дырэктара па творчай рабоце цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Маргарыта Шытыка. Яна адзначае выдатную арганізацыю фестывалю, які збірае таленты з блізкага і далёкага замежжа чатыры разы на год пад час школьных канікулаў. Ён праводзіцца пад эгідай бургамістра горада Жывец, які запрасіў кіраўнікоў дэлегацый і калектываў на ўрачысты прыём. Кожнаму з іх там таксама ўручылі вялікія пернікавыя сэрцы.

Наша дэлегацыя прывезла ў падарунак арганізатарам беларускі ручнік вытворчасці фабрыкі мастацкіх вырабаў, на канцах якога вышыта «Маладзечна» і «Жывец». «Ручнік – сімвал дарогі, што злучае нашы творчыя гарады», -- сказала пры ўручэнні Маргарыта Шытыка. Палякі былі расчулены такім эксклюзіўным падарункам. У сваю чаргу яны зрабілі ўсё магчымае, каб госці з іншых краін адчувалі сябе ўтульна.

Маладзечанцы жылі ў гарах у прыгожым атэлі, па тэрыторыі якога працякае горная рака з маляўнічым вадаспадам. Спадабаўся ім і трыццацітысячны Жывец, які знаходзіцца на самай мяжы з Чэхіяй, непадалёк ад гарналыжнага курорту Закапанэ.  Ён славіцца не толькі фестывалем, але і сваімі пернікамі, а таксама мясцовым півам «Жывец». Пабывалі беларусы на экскурсіі ў Кракаве, што знаходзіцца непадалёк. Пазнаёміліся з артыстамі з іншых краін, атрымалі шмат прапаноў паўдзельнічаць у іншых еўрапейскіх музычных форумах. «Упершыню прадстаўнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна ў такім вялікім складзе прынялі ўдзел у фестывалі за межамі нашай краіны. І гэта новая вяха, выдатны стымул для далейшай творчасці», -- адзначае Маргарыта Шытыка.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
ФОТА: Алена ЯКІМОВІЧ, архіў цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна. 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/kultura/item/1839-maladzechanskiya-tvorchyya-kalektyvy-debyutavali-polshchy-i-stali-peramozhtsami.html#sigProId288fc0483f
Прочитано 1177 раз Последнее изменение 10.11 8:38
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить