11.08 8:50

Народный театр Молодечно «Отражение» готовит премьеру

Источник

Гэтай восенню народны тэатр «Адлюстраванне», які быў створаны яшчэ ў 80-я гады Алай Канановіч і цяпер паспяхова працуе ў складзе Цэнтралізаванай клубнай сістэмы, зноў парадуе гледачоў сваёй новай пастаноўкай.

Народный театр Молодечно «Отражение» готовит премьеру "Маладзечанская газета"

Камедыйны спектакль «Спатканні па серадах, або Сцэны з сямейнага жыцця» па п’есе Валянціна Краснагорава невялікі калектыў тэатра прадставіў яшчэ ў красавіку. Сказаць, што прэм’ера была сустрэта гледачамі станоўча, было б вельмі сціпла. Па-першае, амаль усе месцы ў зале былога Дома культуры чыгуначнікаў былі занятыя. І гэта зразумела. Атар п’есы расійскі драматург Валянцін Краснагораў — прызнаны майстар камедыйнага жанру. Яго імя вядома аматарам тэатра ўсяго свету. Таму цікавасць да пастаноўкі была вялікай. Па-другое, Ала Браніславаўна таксама вядомая ў творчым асяроддзі нашай краіны як таленавіты рэжысёр з вялікім вопытам работы. Ёй удалося сабраць і захаваць калектыў таленавітых самадзейных акцёраў. Сярод іх — Валерый Альшэўскі (у спектаклі выконваў ролю Фелікса), Наталля Лемяшонак (Алена, жонка Фелікса), Сяргей Зянько (Шэф), Вольга Кірэева (Алачка, па мянушцы Фіфа), Дзяніс Панасенка (Віктар), Марыя Кажура (Варвара, яго жонка).

Эйфарыя, якая панавала ў зале, паказала, што публіка палюбіла п’есу. Смех не змаўкаў на працягу амаль дзвюх гадзін — менавіта столькі працягваўся спектакль. А пасля таго, як заслона апусцілася, гледачы стоячы яшчэ доўга апладзіравалі артыстам. Гэта быў сапраўдны поспех калектыву.

— Працавалі шмат, — расказала пасля прэм’еры Ала Браніславаўна.—Складанасці падсцерагалі нас на кожным кроку. Былі хвіліны, калі здавалася, што не атрымаецца. Але збіраліся на рэпетыцыю ў чарговы раз і зноў працавалі з асаблівай стараннасцю. Назад адступаць ужо не хацелася, бо п’еса перш за ўсё спадабалася самім артыстам. Гэта я зразумела яшчэ ў той момант, калі знаёміла з ёю сваіх калег. Вочы іх гарэлі. «Будзем ставіць», — адказалі хорам, калі я прачытала апошнія радкі. Ну, а як работа ў радасць, то любыя цяжкасці можна пераадолець.

Сюжэт камедыі просты. Начальнік (Фелікс) звярнуўся да падначаленага (Віктара) прадаставіць яму кватэру па серадах, каб сустракацца з любімай жанчынай. Але папрасіў, каб той не перашкаджаў яму ў гэтым. У выніку атрымалася, што любімая жанчына саслужыўца — жонка падначаленага. Яна не магла адмовіць начальніку мужа, каб пасадзейнічаць прасоўванню мужа па службовай лесвіцы. Але пазней глядач становіцца сведкам ужо іншага рамана —Віктара і жонкі Фелікса Алены.

Героі сустракаюцца па серадах. Кожны з іх імкнецца дасягнуць сваіх мэт. Кар’ерныя мары і пажаданні штурхаюць іх да здрады. Са звычайных сем’яў узнікаюць новыя рамантычныя пары, жыццё становіцца больш разнастайным. І не толькі ў станоўчым плане. Разам з пікантнымі выпадковасцямі на сцэне паміж героямі ўзнікаюць сітуацыі, якія ледзь не заканчваюцца трагічна.

Звычайна рэпутацыя цяжкага дня ў панядзелка. Для герояў спектакля такім становіцца серада. Бліжэй да фіналу яна ператвараецца ў дзень страшэнных узрушэнняў. Але ўсё заканчваецца добра. Муж разабраўся з начальнікам, жонка зноў стала яго адзінай. Вось толькі як ім жыць пасля ўсяго гэтага?

За кожнай камічнай сцэнай, дыялогам глядач бачыць лёс людзей. У яго ёсць магчымасць не толькі пасмяяцца, але і падумаць. Тым і прыцягвае спектакль. Паглядзець яго будзе цікава і карысна як маладым, так і людзям сталага ўзросту.

Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/kultura/item/1526-narodnyj-teatr-molodechno-otrazhenie-gotovit-premeru.html#sigProIddc846c0764
Прочитано 166 раз
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить