28.07 12:32

Запрашаем да ўдзелу ў фестывалі-конкурсе «Ветэранскі гармонік»

Источник

Раённы савет ветэранаў запрашае прыняць удзел у фестывалі-конкурсе «Ветэранскі гармонік», які пройдзе 15 верасня.

Запрашаем да ўдзелу ў фестывалі-конкурсе «Ветэранскі гармонік» "Маладзечанская газета"

Галоўная мэта фестывалю – выявіць таленты сярод людзей пажылога ўзросту, прапагандаваць іх творчасць, дапамагчы з карысцю правесці вольны час, зацікавіць грамадскай дзейнасцю.
Да ўдзелу запрашаюцца ветэраны, якія не з’яўляюцца прафесійнымі музыкантамі. Яны могуць выконваць творы як на гармоніку, так і на любых іншых музычных інструментах. Працягласць выступлення – не больш за 5 мінут. Каб стаць удзельнікам, трэба да 15 верасня зарэгістравацца ў раённым савеце ветэранаў. Пераможцы атрымаюць дыпломы, а таксама прызы. Уладальнік дыплома І ступені будзе прадстаўляць наш раён на абласным фестывалі-конкурсе «Ветэранскі гармонік».

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раённым савеце ветэранаў па тэл. 77-40-60.


Прочитано 490 раз Последнее изменение 28.07 12:32
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить