14.07 11:43

Арганізатары свята «Ракуцёўскае лета» абяцаюць шмат цікавага

Источник

30 ліпеня ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Фальварак Ракуцёўшчына» пройдзе традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета».

Ракуцёўскае лета Ракуцёўскае лета "Маладзечанская газета"


Не толькі паэтаў чакаюць на гэтым мерапрыемстве. З усяго наваколля, а таксама з Мінска, Маладзечна, з блізкага і нават далёкага замежжа сюды з’язджаюцца тыя, хто любіць творчасць Багдановіча, хіліцца душой да беларускай гісторыі і культуры, пачувае сябе беларусам.

У райвыканкаме зацверджаны рабочы план па падрыхтоўцы да свята. Вялікая ўвага надаецца добраўпарадкаванню тэрыторый ля філіяла  музея, Максімавай крынічкі, ля помніка-валуна, устаноўленага ў гонар Максіма Багдановіча.
Арганізатары расказваюць, што сёлета, як і летась, сцэна будзе размешчана ў двары фальварка. Плануецца запрасіць многіх беларускіх літаратараў, адметных выканаўцаў. З нашага раёна ў свяце будуць удзельнічаць вакальныя ансамблі «Беразіначка» і «Вечарына» Беразінскага Дома культуры, «Журавачка» Селеўскага Дома культуры, а таксама асобныя салісты.

Удзельнікі ўрачыстасці змогуць пазнаёміцца з экспазіцыяй фотаздымкаў пераможцаў мінулагодняга конкурсу «Мой Максім Багдановіч», у якім прынялі ўдзел каля 400 чалавек. Як заўсёды, разгорнецца выстаўка-продаж майстроў народных рамёстваў, будуць праводзіцца майстар-класы. Плануюцца конкурсы, гульні, распрацоўваюцца заданні цікавага квэсту.

Загадчыца філіяла «Фальварак Ракуцёўшчына» Настасся Сярболіна расказвае, што па традыцыі ў дзень свята ўваход на экспазіцыю музея будзе бясплатным для ўсіх наведвальнікаў. Дарэчы, без аплаты білетаў тут можна пабываць кожную першую сераду месяца, а таксама ў дзень нараджэння Максіма Багдановіча 9 снежня, у дзень смерці 25 мая, у Міжнародны дзень музеяў 18 мая. Увогуле, білеты недарагія: для дарослых 1 рубель 50 капеек, для школьнікаў, студэнтаў — напалову менш, экскурсія абыдзецца ў 3 рублі. Загадчыца расказвае, што і ў будні, і ў выхадныя дні сюды прыязджае нямала наведвальнікаў. Радуе супрацоўнікаў, што на шашы Маладзечна — Мінск нарэшце аднавілі ўказальны знак на філіял музея, што паспрыяла павелічэнню колькасці наведвальнікаў. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з бліжэйшымі школамі – Красненскай і Чысцінскай, расце цікавасць моладзі, яе імкненне да беларусчыны. Зусім нядаўна завітала ў філіял група турыстаў на веласіпедах, якія ўключылі «Фальварак Ракуцёўшчыну» ў свой маршрут, праводзілі экскурсію і для цікавай сямейнай пары: муж — беларус, жонка — кітаянка.
«Прыязджайце да нас на «Ракуцёўскае лета»! Мы шчыра рады ўсім, хто цікавіцца творчасцю Максіма Багдановіча», — запрашае загадчыца філіяла.    

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 214 раз Последнее изменение 14.07 11:43
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить