10.07 11:18

Самадзейная артыстка з Маладзечна заспявае на «Славянскім базары»

Источник

Маладзечанка Валянціна Кудзік прыме ўдзел у міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар-2017» у Віцебску.

Самадзейная артыстка з Маладзечна заспявае на «Славянскім базары» "Маладзечанская газета"



У свае амаль 66 гадоў (жанчына не ўтойвае ўзросту) яна застаецца бадзёрай, з аптымізмам глядзіць у заўтрашні дзень. І сустракае яго песняй. Творчаму хобі Валянціна верная з дзяцінства. Выдатныя вакальныя здольнасці перадаліся ёй ад мамы і бабулі. У яе скарбонцы нямала перамог на розных конкурсах самадзейных артыстаў. А ў пачатку працоўнай дзейнасці, калі Валянціна была швачкай-матарысткай і сакратаром пярвічнай камсамольскай арганізацыі на Мінскай швейнай фабрыцы імя Крупскай (сучасная «Элема»), яе нават узнагародзілі двухтыднёвай паездкай у Венгрыю. Яна арганізавала на прадпрыемстве творчую маладзёжную агітбрыгаду, у склад якой увайшла і сама.

А ў пачатку 1970-х паспрабавала сябе ў якасці вядучай тэлемоста Беларусь-Літва. Ініцыявалі яго фабрыка імя Крупскай і швейнае прадпрыемства горада Тракая, з якім было наладжана цеснае супрацоўніцтва.

Як заўзятую вакалістку і творчую асобу памятаюць Валянціну і на Маладзечанскім малочным камбінаце, дзе 35 гадоў адпрацавала старшым інспектарам аддзела кадраў. Цяпер яна на заслужаным адпачынку, дапамагае гадаваць пяцярых унукаў, якіх падарылі тры дачкі, і наведвае народнае клубнае аб’яднанне ветэранаў вайны і працы «Адпачынак» Палаца культуры. Менавіта песня ў многім дапамагла жанчыне аднавіцца пасля інсульту. Валянціна зноў у страі, і яе сэрца прагне творчасці. Яшчэ вясной маладзечанка даслала відэаролік у аргкамітэт міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў, які праводзіцца ў рамках «Славянскага базару». Запіс з песняй «Я деревенская» ўразіў журы, і выканаўцу запрасілі ў Віцебск. Гэта адна з любімых кампазіцый Валянціны Кудзік з рэпертуару яе знакамітай цёзкі Валянціны Талкуновай. Самадзейная спявачка прадставіць на фестывалі раённую арганізацыю Беларускага таварыства інвалідаў і клубнае аб’яднанне «Адпачынак».

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 527 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить