Реклама на сайте - up
17.04 16:01

В программе фестиваля «Маладзечна-2017» -- классика, рок и спорт

Источник

У пачатку чэрвеня загучаць пазыўныя Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2017». Наш горад стане цэнтрам культурнага жыцця краіны, будзе сустракаць аматараў паэтычнага, музычнага, песеннага мастацтва, гасцей з гарадоў-пабрацімаў. На пасяджэнні арганізацыйнага камітэта кіраўнікі раённых службаў, задзейнічаных у падрыхтоўцы мерапрыемства, абмеркавалі пытанні мастацкага афармлення горада, правядзення рэкламнай кампаніі, арганізацыі гандлёвага абслугоўвання, вырабу сувенірнай прадукцыі.

В программе фестиваля «Маладзечна-2017» -- классика, рок и спорт "Маладзечанская газета"

Нацыянальны фестываль сёлета прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Дырэктар Палаца культуры Святлана Сарока азнаёміла з фестывальнай праграмай.

У яе рамках адбудзецца прэм’ера канцэрта «Купала і Колас, вы нас гадавалі» Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, спектакль «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, прэзентацыя кнігі «Талент, адухоўлены любоўю» да 80-годдзя народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч.

Традыцыйна пройдуць II і ІІІ рэспубліканскія этапы Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Прыхільнікаў дзіцячай эстраднай творчасці арганізатары запросяць на гала-канцэрт «Маладзічок» запальвае зоркі» лаўрэатаў конкурсу. Гаспадарамі паэтычнай гасцёўні стануць беларускія паэты. Расквецяць фестывальную палітру і мастакі Маладзечаншчыны. Выстава «Мой родны кут, як ты мне мілы» разгорнецца ў Палацы культуры. У час закрыцця мерапрыемства гледачы сустрэнуцца з ансамблем «Сябры».

Своеасаблівым рэхам фестывалю стане канцэрт «Рок яднае» гуртоў Беларусі, Расіі і Украіны, які пройдзе 4 чэрвеня на сцэне амфітэатра.

Акрамя галоўных сцэнічных пляцовак — Палаца культуры і Летняга амфітэатра, мерапрыемствы пройдуць ва ўстановах культуры горада і раёна.

Дзіцячая школа мастацтваў запросіць на канцэрт акадэмічнай музыкі, беларуская эстрадная песня загучыць у Чысцінскім сельскім Доме культуры. У Мінскім абласным краязнаўчым музеі будзе экспанавацца выстава з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея імя Якуба Коласа і ўласных фондаў.

Удзельнікі нарады адобрылі ідэю спартыўнага свята, якое сёлета ўпершыню адбудзецца ў Маладзечне. Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Шрымф расказаў, што свята з удзелам студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спартсменаў з гарадоў-пабрацімаў і маладзечанцаў пройдзе ў парку Перамогі.

Запланавана правядзенне паказальных спартыўных выступленняў, кросаў, спаборніцтваў па пляжным валейболе і футболе, майстар-класаў па грэка-рымскай барацьбе, кік-боксінгу, айкідо. Мацнейшых вызначаць на турніры па шашках і шахматах. Самыя маленькія паспаборнічаюць у дзіцячай эстафеце на пяску.

Дапоўненая праграма будзе размешчана на старонках «Маладзечанскай газеты». Гісторыю фестывалю і навіны можна даведацца на яго афіцыйным сайце www.festyval.by. У касах Палаца можна набыць білеты на фестывальныя мерапрыемствы.

Прочитано 479 раз
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить