Реклама на сайте - up
14.03 14:19

Ядвіга Раздзялоўская. 115-годдзе

Источник

На працягу сакавіка ў фае дзіцячай мастацкай школы мастацтваў будзе дэманстравацца выстава творчых работ настаўнікаў гэтай установы. Яны запрашаюць яшчэ раз успомніць адметную асобу нашага краю — жывапісца Ядвігу Раздзялоўскую.

Ядвіга Раздзялоўская. 115-годдзе "Маладзечанская газета"


«Пасадзіце яблыньку на маёй магіле… І мы заўсёды будзем з вамі разам, як яна расцвіце па вясне». Зварот да сяброў і паслядоўнікаў не згубіўся ў часе, а словы не сцерліся з памяці. Сёлета ў фае школы з нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Ядвігі Іосіфаўны «расцвіла» белая яблынька. Вытанчаную выцінанку выразалі з паперы настаўнікі ДПМ Вольга Сарока, Ганна Арцюшэўская, Тамара Марчанкава. Каля тыдня старанна працавалі яны над увасабленнем ідэі, прапанаванай Аленай Кучко.

Выставы, прысвечаныя памяці Ядвігі Раздзялоўскай, ладзяцца ў школе традыцыйна. Але сёлета калектыў, які папоўніўся маладымі творчымі сіламі, прадставіў новую экспазіцыю і па-іншаму аформіў яе. Працавалі так творча і натхнёна, быццам на самай справе набліжалі вясну. Яе пачатак у многіх асацыіруецца менавіта з днём нараджэння Ядвігі Раздзялоўскай.
Першы запіс у кнізе водгукаў пакінуў маладзечанец Аляксандр Салагуб: «З задавальненнем убачыў у ДМШ мастацкія творы настаўнікаў. Добра знаёмы з многімі і нават сябрую, а каля 30 гадоў таму тут вучыўся мой сын. Дзякуй вам!..». Закладзеныя ў школе традыцыі працягваюцца. Настаўнікі перадаюць сакрэты майстэрства сваім вучням, дапамагаюць дакрануцца да высокага, створанага іншымі, і падрасці самім.

… Памятнай даце з дня нараджэння Ядвігі Раздзялоўскай была прысвечана і выстава творчых работ мастакоў раёна «Вясна. Музыка. Жывапіс» у Палацы культуры. У час прэзентацыі гучалі класічныя творы, на экране дэманстраваліся мастацкія работы Ядвігі Іосіфаўны, відэакадры таксама нагадалі адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме вядомай мастачкі па вуліцы Віленскай, 5, знятае на камеру яе сябрамі. А потым успамінамі падзяліліся тыя, каму пашчасціла ведаць асабіста светлага, таленавітага чалавека. Падыходзілі да мікрафона Мікола Аўчыннікаў, Ірэна Ханеўская…

Мастацтва, калі яно сапраўднае, нельга абмежаваць ні прасторай, ні часам. Ёсць надзея, што насуперак законам прыроды ў пачатку сакавіка штогод будзе расцвітаць у нашым горадзе белая яблынька – напамін пра сапраўдную Асобу. Мастачку. Жанчыну.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/kultura/item/1035-yadviga-razdzyalo-skaya-115-goddze.html#sigProId21711cc045
Прочитано 150 раз Последнее изменение 14.03 14:19
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить