×

Внимание

There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: media/k2/galleries/2993

10.07.2018 14:32

В десятке лучших! Молодечненку поощрили за изучение китайского языка

Источник

Выпускніца гімназіі №6 Дар’я Шэйбак трапіла ў дзясятку мацнейшых па выніках рэспубліканскай алімпіяды па кітайскай мове і атрымала тысячу долараў.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін (у цэнтры), выпускніца гімназіі №6 Дар’я Шэйбак і дырэктар гімназіі Ала Ярашэвіч. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін (у цэнтры), выпускніца гімназіі №6 Дар’я Шэйбак і дырэктар гімназіі Ала Ярашэвіч.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў мінулую пятніцу ў сталічным атэлі «Пекін». Яна праходзіла пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла КНР у Беларусі Цуй Цыміна і першага намесніка міністра адукацыі нашай краіны Ірыны Старавойтавай. Юная маладзечанка была запрошана разам з бацькамі.

Гімназію №6 прадстаўляла таксама яе дырэктар Ала Ярашэвіч.

Навучальная ўстанова не першы год супрацоўнічае з пасольствам Кітая і Інстытутам Канфуцыя ў Мінску. Ад кіраўніцтва гімназіі Цуй Цыміну было ўручана падзячнае пісьмо за ўклад у адукацыю вучняў.
На працягу пяці гадоў тут вывучаецца кітайская мова. Факультатыў наведваюць і вучні іншых устаноў адукацыі.

— Веданне замежных моў у сучасным свеце – неабходнасць. Вельмі прыемна, што гэта разумеюць у нашай гімназіі. Спрабавала тут вывучаць іспанскую, польскую, французскую. Але спынілася на кітайскай, — расказвае Дар’я. — Цікавы свет Паднябеснай адкрыў мой першы выкладчык Валянцін Івашанка. Потым прадоўжыла займацца з валанцёрамі ад Інстытута Канфуцыя. Самае складанае ў кітайскай мове — адрозніваць іерогліфы.

Алімпіяда праводзілася ў тры этапы – па граматыцы, вусным маўленні і аўдзіраванні. Пра прызавы фонд гімназістка нічога не ведала, проста хацела паўдзельнічаць дзеля цікавасці. І ў выніку – сёмае месца. У ліку алімпіяднікаў, дарэчы, былі носьбіты кітайскай мовы. Грошы, якія атрымала дзяўчына, яна плануе ўкласці ў сваю далейшую адукацыю.  
Дар’я самастойна вывучае і японскую мову. Цяпер яна сканцэнтравана на паступленні ў медыцынскі ўніверсітэт.


Фота: архіў ГІМНАЗІІ №6.

Галерея изображений

{gallery}2993{/gallery}
Прочитано 1026 раз Последнее изменение 10.07.2018 14:32
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить