12.04 14:16

«Шталаг-342». Мітынг «Крык над безданню…» (фота)

Источник

11 красавіка ў Маладзечне, у мемарыяльным комплексе «Шталаг-342» адбыўся традыцыйны ўжо мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

«Шталаг-342». Мітынг «Крык над безданню…» (фота) "Маладзечанская газета"


У часы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі гітлераўцы стварылі сістэму канцлагераў і турмаў, дзе без суда і вызначэння тэрмінаў заключэння знаходзіліся дзясяткі тысяч людзей. Усяго ў нашай рэспубліцы было звыш 260 лагераў смерці. «Шталаг-342» у Маладзечне адзін з самых маштабных, яго параўноўваюць з Трасцянецкім і Азарыцкім.

«Крык над безданню…» -- такую назву супрацоўнікі Палаца культуры далі мітынгу, прысвечанаму Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых улад, раённых Савета дэпутатаў і савета ветэранаў, воінскай часці, Маладзечанскай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму», прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама моладзь і жыхары, неабыякавыя да гісторыі.  

Сярод тых, хто звярнуўся да прысутных, быў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта. Ён нагадаў аб гісторыі стварэння мемарыялу «Шталаг-342», які ў свой час быў узведзены па ініцыятыве ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Мазаніка. У сценах былога лагера смерці, што дзейнічаў з ліпеня 1941 года да ліпеня 1944-га, замучаны звыш 33 тысяч чалавек. Старшыня райсавета дэпутатаў падзякаваў усім тым, хто займаецца ўстанаўленнем імёнаў загінулых. Асаблівыя словы прызнання выказаў членам клуба «Пошук» СШ №5 і яго кіраўніку Ганне Карумнай, а таксама ганаровай грамадзянцы раёна Лідзіі Князевай, якая распачала гэту добрую справу.

Памяць пра жахі канцлагераў назаўсёды застанецца ў сэрцах тых, хто прайшоў праз пекла вайны. Сярод іх і Галіна Жыгальская. З пранікнёнай прамовай яна выступіла ад раённай арганізацыі Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму.

Са шчырай малітвай звярнуліся да Бога ўсе разам з клірыкам храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Віктарам Кулічэнкам.

Вельмі ўзрушыў мітынг Уладзіміра Чайку, які прыехаў у Маладзечна са сталіцы па просьбе абхазскага сябра, родны дзядзька якога Павел Гарадзянкін знайшоў апошні прытулак у «Шталагу-342». Пошукам звестак аб ім займаліся сваякі, некаторую інфармацыю ўдалося адшукаць у інтэрнэце. Потым на дапамогу прыйшлі маладзечанцы з СШ №5.

Да мемарыяльнага комплексу «Шталаг-342» прысутныя ўсклалі кветкі. Даніну памяці аддала і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч. Была аб’яўлена хвіліна маўчання. Прагучаў салют памяці. Па завяршэнні мітынгу былыя вязні сустрэліся з вучнямі СШ №1 імя Янкі Купалы.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/glavnaya-novost/item/2632-shtalag-342-mityng-kryk-nad-bezdannyu-fota.html#sigProIdd82579191e
Прочитано 903 раз Последнее изменение 12.04 14:16
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить