20.02 11:40

Сярод узнагароджаных – маці касманаўта Валянціна Навіцкая

Источник

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года Міншчыны-2017» прайшоў у Палацы культуры Маладзечна.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец павіншаваў фіналістак конкурсу ў намінацыі «Мацярынская слава». Старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец павіншаваў фіналістак конкурсу ў намінацыі «Мацярынская слава». "Маладзечанская газета"


Аляксандр Яхнавец павіншаваў з перамогай, уручыў падарункі фіналісткам конкурсу ў намінацыі «Мацярынская слава» — жанчынам, чые дзеці дасягнулі значных вышынь. А найвышэй, у літаральным сэнсе, у прасторы Сусвету падняўся касманаўт Алег Навіцкі.

Гучнымі апладысментамі вітала зала яго маці Валянціну Навіцкую з Чэрвеньскага раёна, якая будзе прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу «Жанчына года-2018».

Старшыня нашага раёна ўшанаваў і фіналістак у намінацыі «Выратоўваючы жыцці» — донараў, медыкаў, прадстаўніц сілавых структур, якія штодня стаяць на варце жыцця суайчыннікаў. Кожная з іх вартая павагі і прызнання. Прадстаўляць вобласць даверана ўрачу акушэру-гінеколагу Лагойскай цэнтральнай раённай бальніцы Ірыне Казлоўскай.

Акрамя таго, былі ўшанаваны фіналісткі ў намінацыях «Духоўнасць і культура» і «Жанчына ў навуцы», «Лідарства і паспяховае кіраўніцтва», «Гаспадыня сяла». Прадстаўніц Маладзечаншчыны на абласным этапе сёлета не было.

Летась высокага звання «Жанчына года» былі ўдастоены дзве жыхаркі нашага раёна: дырэктар прадпрыемства «ЭНЭФ» Наталля Галота і галоўны заатэхнік аграфірмы «Лебедзева» Тамара Алісейка.    

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 21 лютага.

Фота: Яўгеній СТЭЛЬМАХ.

Прочитано 2773 раз Последнее изменение 20.02 11:40
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить