13.02.2018 12:40

Демография Молодечненского района. Январь 2017 г.

Источник


Арыяна, Ніколь, Архіп… Суквеццем рэдкіх імёнаў для нованароджаных распачаўся новы год. Гэты і іншыя цікавыя факты паведаміла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала Івашкевіч.
Нараджэнні
У студзені зарэгістравана 136 нованароджаных (67 хлопчыкаў і 69 дзяўчынак), што на 10 больш, чым у мінулым годзе. Першае дзіця нарадзілася ў 50 сем’ях, другое – у 55, трэцяе – у 22, чацвёртае – у 6, пятае – у дзвюх, сёмае – у адной. Сярэдні ўзрост мам у студзені склаў 28 гадоў, татаў – 31. Самая маладая мама ва ўзроставай катэгорыі ад 16 да 18 гадоў, аднаму тату і адной маме – па 18. У той жа час дзве жанчыны і чацвёра мужчын сталі бацькамі ва ўзросце ад 40 да 45 гадоў, чацвёра мужчын – 50 і старэйшыя.
Студзень адметны нараджэннем у Маладзечне дзвюх пар двайнят. Таццяна і Аляксандр Купрыян назвалі сваіх дачок Наталляй і Кацярынай, а Таццяна Пятровіч і Акрам Умараў – Вікторыяй і Алісай.
Самымі папулярнымі імёнамі ў мінулым месяцы сталі Міхаіл, Арцём, Мацвей, Цімафей, Паліна, Васіліса, Дар’я, Софія, Ульяна. Сярод рэдкіх – Архіп, Веньямін, Елізар, Яфім, Ігнат, Назар, Савелій, Серафім, Аглая, Ануш, Арыяна, Бажэна, Іліяна, Ліяна, Ніколь.
Шлюбы
Іх зарэгістравана 54 — на 3 больш, чым у мінулым годзе. Сярэдні ўзрост нявест – 29 гадоў, жаніхоў – 32. Тром нявестам споўнілася 18, аднаму жаніху і адной нявесце – больш за 60.
Разводы
У той час як адны пары пачалі новы год з вяселляў, іншыя – з разводаў. У першы месяц года распалася 47 сем’яў — на 11 больш, чым летась.
Смерці
Першы месяц года стаў апошнім у жыцці 174 нашых землякоў, і гэта на два чалавекі менш, чым у студзені летась.
На жаль, смяротнасць у раёне перавысіла нараджальнасць: 174 супраць 136. Па горадзе дэмаграфія таксама са знакам «мінус»: нарадзілася 106 чалавек, памерла 112.

Прочитано 1115 раз Последнее изменение 13.02.2018 12:40
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить