11.07 9:23

«Белая Русь» -- с любовью к детям

Источник

Раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» у рамках акцыі «Белая Русь – з любоўю да дзяцей»  ушанавала жанчын, якія сталі мамамі 5 ліпеня -- у дзень вызвалення Маладзечна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Белая Русь» -- с любовью к детям "Маладзечанская газета"

Старшыня раённай арганізацыі Анатолій Асманаў, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага Саюза жанчын Святлана Сарока, старшыня арганізацыі па вытворчым прынцыпе ГА «Белая Русь» цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Люцко павіншавалі чатырох жангчын, уручылі ім падарункі – камплекты адзення для нованароджаных, пашытыя на мясцовай швейнай фабрыцы «Юнона».
Таксама лідары грамадскіх аб’яднанняў падзякавалі за шматгадовую плённую працу па захаванні здароўя маці і дзіцяці да загадчыцы акушэрскага аддзялення Вольгі Хітрун, якая ў гэты дзень была імянінніцай.

… Адметна, што Аксана Бялькевіч і Дар’я Лабачова сталі мамамі ўжо ў трэці раз. «Мая старэйшая дачка Мілана даўно хацела сястрычку, а сярэдняя Элеанора паабяцала, што прыйдуць забіраць нас усе разам. Спадзяюся, што нараджэнне трэцяга дзіцяці нас яшчэ больш здружыць і зблізіць. Так, дзеці гэта вялікая праца і адказнасць, але найперш гэта вялікае шчасце, падарунак нябёсаў», -- гаворыць Дар’я Лабачова.

Дарэчы, і яе прафесія звязана з дзецьмі – Дар’я працуе медсястрой у дзіцячай паліклініцы. Аксана Бялькевіч – палатная санітарка ў дзіцячай бальніцы, мама траіх хлопчыкаў – Дзімы, Мікіты і малодшага Максіма, сапраўднага волата, вага якога 3 кілаграмы 800 грамаў.

У Таццяны Мілевіч нарадзілася другая дачушка -- яе назвалі Юліей.

Самая малодшая сярод мам – Валянціна Кулік, у якой таксама нарадзілася дзяўчынка Маргарыта. «Я вельмі шчаслівая, эмоцыі проста перапаўняюць. Дачушка – гэта шчасце, дзеля якога і трэба жыць!» -- па-даросламу мудра разважае юная матуля.

Поўнасцю матэрыял чытйце ў “МГ” за сераду, 12.07.2017 г.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/glavnaya-novost/item/1433-belaya-rus-s-lyubovyu-k-detyam.html#sigProId333c1c543e
Прочитано 444 раз Последнее изменение 11.07 9:23
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить