Реклама на сайте - up
19.05 13:03

Уличная фотовыставка развернется в Молодечно 23 мая

Источник

Мабільная фотавыстаўка «Праекты ў асобах» адкрыецца ў нашым горадзе 23 мая, у аўторак. На выстаўцы будуць прадстаўлены праекты, рэалізаваныя ў нашай краіне з дапамогай прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза.

Выстаўка будзе разгорнута па вуліцы Прытыцкага насупраць кінатэатра «Радзіма». Адкрыццё — у 16.30.

Асноўныя тэмы — ахова навакольнага асяроддзя і зялёная эканоміка, развіццё сельскіх тэрыторый, дапамога падапечным Беларускага дзіцячага хоспіса і жанчынам, пацярпелым ад дамашняга насілля, прасоўванне еўрапейскага падыходу ў адукацыі і навуцы.

У час мерапрыемства наведвальнікі даведаюцца аб тэрмінах рэалізацыі праектаў, бюджэце і дасягнутых выніках. Прадугледжаны сустрэчы з героямі і ўдзельнікамі.

Еўрапейскі саюз з’яўляецца буйнейшым донарам праграм супрацоўніцтва. У нашай краіне ён фінансуе розныя праекты на суму 29 мільёнаў долараў у год.

Фото: www.mhealth.ru, в качестве иллюстрации.

Прочитано 181 раз Последнее изменение 19.05 13:03
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить