18.05 15:46

Выпускной-2017 в Молодечно пройдет 9 июня

Источник

У Маладзечне апошні званок для выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў прагучыць 30 мая. У астатніх школьнікаў навучальны год завяршыцца 31-га. А на районны выпускны запрасілі  групу «Тяни-толкай».

Выпускной-2017 в Молодечно пройдет 9 июня "Маладзечанская газета"

Выпускныя экзамены пройдуць з 1 па 8 чэрвеня. Пасля іх заканчэння святочныя ўрачыстасці для дзевяцікласнікаў адбудуцца ў навучальных установах.

Дзявятага чэрвеня «закружыць» раённы выпускны баль для адзінаццацікласнікаў, які заўсёды прыцягвае асаблівую ўвагу гараджан.
-- Пройдзе ён у звычайным фармаце. Дзве калоны школьнікаў разам з бацькамі, педагогамі і кіраўніцтвам навучальных устаноў адначасова пачнуць свой шлях ад гімназіі №6 і музычнага каледжа імя Агінскага. Яны ускладуць кветкі ля стэлы ў парку імя Перамогі, -- заўважыла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Жанна Карповіч. – У Летнім амфітэатры ўрачыста ўзнагародзяць лепшых выпускнікоў – тых, якія закончылі гімназіі і школы з медалямі або праявілі сябе ў вывучэнні асобных дысцыплін, а таксама ў спорце і творчасці. Ушануюць бацькоў і педагогаў.

Сёлета з 709 вучняў 11 класаў на атэстаты аб сярэдняй адукацыі асобага ўзору прэтэндуюць 53. Летась былі 54 залатыя медалісты і адзін сярэбраны.

Сёлета невялікі канцэрт выпускнікам дасць група «Тяни-толкай». Дзейства завяршыцца салютам.

Атэстат аб базавай адукацыі атрымаюць 1376 вучняў. З іх 119 прэтэндуюць на пасведчанне асобага ўзору. Летась было 80 выдатнікаў.

Фота: Юлія Шаблоўская (з архіва "МГ").

Прочитано 496 раз Последнее изменение 18.05 15:46
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить