21.04 11:33

В Молодечно встречали участников патриотической акции из Санкт-Петербурга (фото)

Источник

Дзявяты год запар вучні з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй з навучальных устаноў Петраградскага раёна Санкт-Пецярбура, выкладчыкі, прадстаўнікі муніцыпальных аб’яднанняў адправіліся ў паездку па памятных гістарычных мясцінах Расіі і Беларусі.

В Молодечно встречали участников патриотической акции из Санкт-Петербурга (фото) "Маладзечанская газета"


Шлях даўжынёй у 2181 кіламетр пралёг праз Пскоў, Клясціцы, Хатынь, Мінск, Магілёў, Смаленск, Полацк, Пушкінскія горы, іншыя гарады і паселішчы, якія маюць багатую гісторыю. Удзельнікі паездкі пабываюць на экскурсіях па месцах гістарычнай і баявой славы, сустрэнуцца з жывымі сведкамі ваенных гадоў, правядуць урачыстыя мітынгі памяці.

Традыцыйная патрыятычная акцыя ўзяла пачатак у Петраградскім раёне горада-героя Санкт-Пецярбурга і прысвечана 72-й гадавіне перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Сімвалічна, што Маладзечна стала адным з гарадоў на гэтым шляху. Яно было ўключана ў маршрут патрыятычнай паездкі па выніках плённага творчага супрацоўніцтва Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага і творчага аб’яднання «Маэстра».

Шматлікую дэлегацыю пецярбуржцаў, якую ўзначальваў старшыня савета ветэранаў Петраградскага раёна генерал-маёр Віктар Шчарбакоў, маладзечанцы сустракалі хлебам-соллю. Беларускую песню для гасцей праспявалі ўдзельніцы народнага ансамбля «Харашуха». Затым ля мемарыяльнага комплексу ў парку Перамогі адбыўся мітынг-рэквіем, у якім удзельнічалі і маладзечанскія навучэнцы, ветэраны вайны і працы, гараджане.
З прывітальным словам да гасцей і маладзечанцаў звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец. Ён адзначыў, што сённяшнім мірным днём мы абавязаны ветэранам. Іх аптымізм і стойкасць, беззапаветная любоў да Радзімы, прыстойнасць – гэта тая маральная аснова, на якой выхоўваецца моладзь. Менавіта маладыя людзі сёння прымаюць эстафету адказнасці за лёс сваёй радзімы. Кіраўнік раённай вертыкалі пажадаў быць дастойнымі нашчадкамі герояў Вялікай Айчыннай вайны. Дзяржава і народ толькі тады вартыя будучыні, калі ўмеюць сябе абараняць.

Ад дэлегацыі пецярбуржцаў слова было дадзена кіраўніку адміністрацыі Петраградскага раёна Санкт-Пецярбурга Івану Громаву, які зазначыў, што іх вельмі крануў цёплы прыём на беларускай зямлі. У нас  агульная гісторыя, агульныя карані. Пра гэта трэба заўсёды памятаць і шанаваць тое, што стваралася стагоддзямі. Іван Аляксандравіч сказаў, што да прыезду ў Маладзечна яны пабывалі на мемарыяльным комплексе «Хатынь». Трэба было бачыць твары маладых людзей, якіх вельмі ўзрушыла трагедыя, што адбылася ў гэтым населеным пункце. Іван Громаў павіншаваў усіх з надыходзячым святам Вялікай Перамогі і ўручыў падарункі ветэранам.

З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся старшыня савета ветэранаў Петраградскага раёна генерал-маёр Віктар Шчарбакоў і старшыня Маладзечанскай раённай ветэранскай арганізацыі Станіслава Зубкова. Маладыя людзі з горада на Няве падрыхтавалі гістарычна-музычную кампазіцыю, у якой расказалі аб гісторыі Маладзечна, пачынаючы з дня яго заснавання, асобная старонка была прысвечана Вялікай Айчыннай вайне.

Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу-рэквіема ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у гады Другой сусветнай вайны. Да падножжа мемарыяльнага комплексу былі ўскладзены вянкі ад кіраўніцтва Петраградскага і Маладзечанскага раёнаў, гірлянда з жывых ялінак – ад членаў дэлегацыі.

Затым госці пабывалі на канцэрце сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Рыгора Сарокі, які прадставіў свой творчы праект «Масты сяброўства: Беларусь – Расія». Сярод іншых прагучалі творы нашага земляка кампазітара Леаніда Левашкевіча. Леанід Валянцінавіч родам з Беларусі, з Вілейскага раёна.

Як расказаў Леанід Валянцінавіч, з Рыгорам Сарокам яны сябруюць не адзін год, аркестр музычнага каледжа тройчы выступаў у Санкт-Пецярбургу, і вось цяпер яго творы гучаць на сцэне маладзечанскага Палаца культуры. Таксама кампазітар прыадчыніў таямніцу і паведаміў, што яны рыхтуюць сумесны творчы праект «Времена года». Таму сяброўства паміж нашымі гарадамі будзе толькі мацнець.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.



Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/glavnaya-novost/item/1191-v-molodechno-vstrechali-uchastnikov-patrioticheskoj-aktsii-iz-sankt-peterburga-foto.html#sigProId958e0a9dff
Прочитано 640 раз
Алена Лашук

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить