20.03 9:13

У дзень Канстытуцыі юным маладзечанцам урачыста ўручылі пашпарты

Источник

У маладзечанскім Палацы культуры больш за паўсотні юных маладзечанцаў атрымалі пашпарты грамадзяніна краіны і сімвалічныя памятныя падарункі.

Пашпарты гімназістам і школьнікам уручылі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Маркевіч, ганаровы грамадзянін Маладзечанскага раёна Мікалай Чурсін, старшыня суда Маладзечанскага раёна Алена Дударчык, намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская.

— Сёння вы бераце на сябе вялікія абавязкі. І самае галоўнае – быць людзьмі будучыні, — заўважыў Іван Маркевіч, звяртаючыся да моладзі. – Памнажайце лепшыя традыцыі, рэалізуйце прагрэсіўныя ідэі, дасягайце мэт! Для гэтага ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы.

… Шмат гадоў таму Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выступіў з ініцыятывай уручаць у Дзень Канстытуцыі юным грамадзянам краіны галоўны дакумент. Такім чынам, юнакі і дзяўчаты не проста атрымліваюць прыемныя ўражанні, а з усёй сур’ёзнасцю пачынаюць усведамляць сэнс слоў «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Сёлета актывісты райкама БРСМ распачалі новую традыцыю. Ганаровыя госці пакідалі словы наказу, пажаданні падрастаючаму пакаленню ў сімвалічнай кнізе ў выглядзе пашпарта. Першай на яе старонках павіншавала нашу моладзь з адметнай датай старшыня суда Маладзечанскага раёна.

 
На цырымонію прыйшлі ветэраны  Віталій Закаблук, Аляксандр Аўдзееў, Надзея Слюнько разам са старшынёй раённага савета ветэранаў Станіславай Зубковай.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/glavnaya-novost/item/1051-u-dzen-kanstytutsyi-yunym-maladzechantsam-urachysta-ruchyli-pashparty.html#sigProId8106927d89
Прочитано 445 раз Последнее изменение 20.03 9:13
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить