05.02 14:50

Каталог о партизанском движении в презентовали в музее в Молодечно

Источник

У рамках 80-годдзя Міншчыны ў нашым абласным краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя каталога, прысвечанага партызанскім рукапісным часопісам.

Каталог о партизанском движении в презентовали в музее в Молодечно "Маладзечанская газета"


Над стварэннем каталога працаваў аўтарскі калектыў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Прадстаўнікі ўстановы на чале з дырэктарам Дзмітрыем Шляхціным прынялі ўдзел у прэзентацыі выдання. Гучнымі апладысментамі віталі галоўнага складальніка вядучага навуковага супрацоўніка аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц Наталлю Філіповіч. Музейнай справе Наталля Іосіфаўна аддала 45 гадоў. Летась атрымала грант Прэзідэнта краіны на распрацоўку канцэпцыі і падрыхтоўку поўнага выдання каталога, прысвечанага даследаванням партызанскіх рукапісных часопісаў. Запланаваны ён як навукова-папулярная трылогія. Першыя дзве часткі ўжо выйшлі ў свет.

Адна кніга прысвячаецца Магілёўшчыне, другая – Міншчыне, трэцяя – Брэстчыне, Гомельшчыне і Віцебшчыне (матэрыял па гэтых рэгіёнах сабраны). Друкуе каталог на беларускай, рускай і англійскай мовах выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» (Мінск). Трылогія будзе карысная гісторыкам, навуковым і музейным супрацоўнікам, а таксама даследчыкам і ўсім тым, хто цікавіцца спадчынай роднай краіны.

Поўнасцю матэрыял размешчаны ў "МГ" за суботу, 3 лютага.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/fotofakt/item/2267-katalog-o-partizanskom-dvizhenii-v-prezentovali-v-muzee-v-molodechno.html#sigProId5ef5a6a9d7
Прочитано 90 раз Последнее изменение 05.02 14:50
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить