06.12 10:47

Хто пабудаваў дом у лесе?

Источник

Ля вёскі Васюкоўшчына Маркаўскага сельсавета выпадкова ўбачылі старажытную пабудову.

Хто пабудаваў дом у лесе? "Маладзечанская газета"

Уразіла тэхналогія яе ўзвядзення. Канструкцыі мацуюцца пры дапамозе спецыяльных кліноў, адтуліны ў бярвёнах прабітыя сталярным долатам. Вось так — проста і надзейна. Без цвікоў. Скажам так, мясцовыя Кіжы.

Вокнаў у ёй не захавалася, значыць, жылой яна не была.

І месца тое даволі містычнае. Стаіць будынак сярод векавых дрэў у невялікім лясным масіве. Аб’ект так замаскіраваўся, зліўся з прыродай, што ўбачыць яго можна толькі калі падыдзеш амаль ушчыльную. Сам лясны масіў «асядлаў» высокі ўзгорак. Адсюль адкрываецца цудоўны від на далёкую адлегласць. Такім чынам, ты назіраеш за ўсім, а цябе ніхто не бачыць.

У кнізе «Памяць» сказана, што ў канцы ХІХ стагоддзя назву Васюкоўшчына мелі чатыры фальваркі ў Беніцкай воласці Ашмянскага павета. У 1938 годзе тут быў сфарміраваны аднайменны засценак, у якім налічвалася 8 двароў. Магчыма, гаспадар аднаго з іх і валодаў пабудовай. У любым выпадку ёй ужо многа дзясяткаў гадоў, і яна яшчэ знаёміць з будаўнічымі тэхналогіямі нашых продкаў.

Калі хто з чытачоў валодае большай інфармацыяй пра збудаванне, звяжыцеся з рэдакцыяй. Усім будзе цікава даведацца нешта новае пра наш раён.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/fotofakt/item/1962-khto-pabudava-dom-lese.html#sigProId29ec2752af
Прочитано 39 раз Последнее изменение 06.12 10:47
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить