11.05 14:20

В Молодечненском районе у коровы Милки родилась тройня

Источник

На малочнатаварнай ферме «Груздава» ААТ «Палачаны» здарылася сапраўдная сенсацыя – карова Мілка прывяла траіх цялят.

В Молодечненском районе у коровы Милки родилась тройня "Маладзечанская газета"

Паведаміла нам пра гэта Марына Дземеш, якая і даглядае іх. Пад апекай жанчыны яны знаходзяцца з дня нараджэння да 20 дзён, затым «пераязджаюць» на іншыя фермы.

Загадчык МТФ «Груздава» Ігар Рытэнка расказаў, што нараджэнне трайні ў кароў з’ява рэдкая. На яго памяці, а ў прафесіі Ігар Мікалаевіч больш за 20 гадоў, такое ўпершыню.

Двайняты на ферме не рэдкасць. А тут адразу трое цялят, і ўсе, дарэчы, бычкі.

Мілка нічым асаблівым не выдзялялася сярод кароў, дагэтуль было па адным цяляці. Ігар Рытэнка заўважыў, што вызначыць, колькі цялят прывядзе карова, можна толькі пры дапамозе ўльтрагукавога сканіравання, але такога апарата ў гаспадарцы няма. Таму, як кажуць, усё па факце.  

Пахвалявацца давялося і маладому ветфельчару Алене Бендзік. Дзяўчына расказала, што першае цяля з’явілася на свет пад раніцу, з дваімі астатнімі Мілцы ўжо дапамагала яна. Цяляткі здаровыя, добра прыбаўляюць у вазе. Алена са сваімі абавязкамі справілася выдатна. Выпускніца Ільянскага сельскагаспадарчага каледжа працуе ў гаспадарцы паўтары года і завочна атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Таму ў час чарговай сесіі ёй будзе пра што расказаць аднакурснікам.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/fotofakt/item/1256-v-molodechnenskom-rajone-u-korovy-milki-rodilas-trojnya.html#sigProId4ae49928ae
Прочитано 284 раз
Алена Лашук

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Памяць -- аснова будучыні З рукзаком і ў вышымайцы »

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить