14.03 11:41

Спажывец, твае правы пад абаронай!

Источник

Найчасцей у гарадское таварыства абароны правоў спажыўцоў па вуліцы Віленскай, 12 у пошуках справядлівасці прыходзяць тыя, у каго з’яўляюцца прэтэнзіі да набытых бытавой тэхнікі, мабільных тэлефонаў, абутку. Таксама звяртаюцца маладзечанцы, у якіх ёсць прэтэнзіі да якасці вырабу і ўстаноўкі пластыкавых вокнаў.

Юристы Екатерина Абрамович и Екатерина Балашова. Юристы Екатерина Абрамович и Екатерина Балашова. "Маладзечанская газета"

— Спачатку мы даём кансультацыі па тэлефоне, тлумачым, што рабіць у сітуацыі, якая склалася. Працуем з тымі, хто сам паспрабаваў урэгуляваць спрэчку, прычым у пісьмовым выглядзе, склаўшы заяву або скаргу. Калі прадавец ці выканаўца паслуг адмовіў або праігнараваў патрабаванне чалавека, дапамагаем яму скласці пісьмовую прэтэнзію ад імя таварыства і дасягнуць разумення мірным шляхам. Наступны крок — зварот у суд і абарона інтарэсаў пакупніка або спажыўца паслуг, — патлумачыла начальнік юрыдычнага аддзела гарадскога таварыства абароны правоў спажыўцоў Кацярына Балашова.

Юрысты таварыства таксама дапамагаюць арганізаваць незалежную экспертызу тавараў або аказання паслуг.

Усяго за 2016 год 59 чалавек атрымалі практычную дапамогу ва ўрэгуляванні спрэчнай сітуацыі або прадстаўніцтва ў судзе.

15 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў

Кацярына Балашова заклікала ўсіх пакупнікоў і спажыўцоў уважліва вывучаць інфармацыю пра тавар, які яны маюць намер набыць або ўжо купілі, яго ўласцівасці, правілы карыстання і эксплуатацыі. Па магчымасці пажадана атрымліваць інфармацыю ў пісьмовым выглядзе, напрыклад, у сферы турыстычных паслуг. Калі ёсць сумненні ў добрасумленнасці прадаўца ці выканаўцы работ, можна звярнуцца да рэестра камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышанай рызыкай учынення правапарушэнняў у эканамічнай сферы, які размешчаны ў свабодным доступе ў інтэрнэце. І звяртацца па кансультацыю ў таварыства па тэл. 50-41-43.

Поўнасцю матэрыял у "МГ" за сераду, 15 сакавіка.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1059 раз
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить