01.08.2018 11:46

165-летие пожарной службы отметили в Молодечно

Источник

Сапраўднае свята падарылі супрацоўнікі МНС маладзечанцам і гасцям нашага горада. Нагодай для яго стала 165-годдзе пажарнай службы Рэспублікі Беларусь і Год малой радзімы. Прай-
шло мерапрыемства ў мінулую суботу ў СЗЦ «Алімпік-2011».



У праграме былі паказ ратавальнай тэхнікі, выстаўка карцін, розныя забавы, лядовы турнір. У фае дэманстраваліся фільмы на супрацьпажарную тэматыку, па пляцоўцы гулялі роставыя фігуры. Людзі з задавальненнем фатаграфаваліся на фоне аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння. Вялікую цікавасць выклікала экспазіцыя мадэляў пажарных машын і іншай прызначанай для тушэння пажараў тэхнікі. Асабліва ў захапленні ад убачанага былі дзеці.

— Чым раней хлопчыкі і дзяўчынкі пачынаюць знаёміцца з асновамі бяспекі жыццядзейнасці, тым больш падрыхтаванымі яны будуць да розных нечаканасцей, — адзначыла кіраўнік клуба юных ратаваль-
нікаў і пажарных Маладзечанскай санаторнай школы-інтэрната для дзяцей, хворых на скаліёз, Таццяна Мігура. — Дзеці з задавальненнем наведваюць спецыяльныя заняткі, вучацца дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, ходзяць на экскурсіі ў выратавальныя падраздзяленні. Так яны становяцца сапраўднымі экспертамі ў галіне бяспекі і вучаць правільным паводзінам сяброў і нават бацькоў.

Як упэўніліся госці свята, ратавальнікі заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу. У іх ёсць неабходныя тэхнічныя сродкі. Немалаважнае значэнне маюць таксама вопыт, фізічная падрыхтоўка і адпаведныя навыкі. Аднак папярэдзіць бяду – таксама важная задача.

— На Маладзечаншчыне прафілактыцы надзвычайных сітуацый удзяляецца вялікая ўвага, — падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта. — У раёне наладжана эфектыўнае ўзаемадзеянне ратавальнікаў з мясцовымі прадстаўнічымі і распарадчымі органамі. Разам праводзіцца маніторынг супрацьпажарнай бяспекі, арганізуюцца рэйды па домаўладанням, іншыя мерапрыемствы.

Па словах намесніка начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Вячаслава Палтаракі, ратавальнікаў вызначаюць смеласць, уменне хутка ацэньваць сітуацыю і беспамылкова рэагаваць на яе. На службу прыходзяць найбольш падрыхтаваныя кандыдаты, якія ў любой абстаноўцы праяўляюць свае лепшыя якасці.

— Маладзечанскі гарнізон адрозніваецца ад астатніх у цэнтральным рэгіёне: у яго склад уваходзіць пажарны аварыйна-выратавальны атрад з вадалазнай і іншымі службамі хуткага рэагавання. Такім чынам, гарнізон з’яўляецца базай для падрыхтоўкі кадраў і правядзення разнастайных вучэбных мерапрыемстваў, — адзначыў Вячаслаў Васільевіч.

Даведка. 25 ліпеня 1853 года Мінскае губернскае праўленне і гарадская дума прынялі гістарычнае рашэнне — стварыць першую пажарную часць. У яе склад увайшоў 51 брандмайстар. З цягам часу пажарная справа эвалюцыянавала — ад бочкі на калёсах да сучасных цыстэрнаў умяшчальнасцю ў 10-11 тон, верталётаў, катараў... Гэты дзень і стаў святам у прафесійных пажарных.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/bezopasnost/item/3095-165-letie-pozharnoj-sluzhby-otmetili-v-molodechno.html#sigProId587128d2dc
Прочитано 1384 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить