25.04 12:17

В прошлом году украли 70 велосипедов, с начала этого года -- шесть

Источник

Летась на тэрыторыі Маладзечанскага раёна было скрадзена 70 веласіпедаў. З пачатку гэтага года ў міліцыю паступіла шэсць заяў аб прапажы згаданых транспартных сродкаў.

В прошлом году украли 70 велосипедов, с начала этого года -- шесть "Маладзечанская газета"

Пра гэта паведаміў Юрый Кабакоў, намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС.

Як паказвае практыка, часта ў гэтым вінаватыя самі ўладальнікі веласіпедаў. Яны пакідаюць без нагляду мабільныя сродкі перамяшчэння, захоўваюць іх у пад’ездах або на лесвічных пляцоўках шматкватэрных дамоў. Нярэдкія выпадкі, калі веласіпеды «паркуюцца» ў дварах і на вуліцах.

Каб не стаць ахвярай крадзяжу, уладальнікі веласіпедаў павінны выконваць самыя простыя правілы:
– нельга пакідаць веласіпед у месцах агульнага карыстання без нагляду, нават калі вы адлучаецеся ненадоўга;
– абсталёўвайце яго прыладай блакіроўкі колаў;
– прымацуйце веласіпед да стацыянарных прадметаў пры дапамозе спецыяльнага замка, які прышпільваецца, пажадана ў полі зроку камер відэаназірання;
– ні ў якім разе не давайце незнаёмым людзям карыстацца вашым двухколавым транспартам;
– не называйце сапраўдны кошт веласіпеда;
– пры адсутнасці пашпарта на веласіпед перапішыце яго дакладную назву, мадэль і нумар рамы, сфатаграфуйце, каб веласіпед лягчэй было адшукаць і ідэнтыфікаваць у выпадку кра-дзяжу.

Увага! Захоўванне веласіпедаў, дзіцячых калясак і іншых буйнагабарытных рэчаў у пад’ездах або на лесвічных пляцоўках шматкватэрных дамоў з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем.


Прочитано 2028 раз
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить