12.02.2018 9:33

Калі рызыка пажару павялічваецца

Источник

Рэйдавыя групы ў складзе супрацоўнікаў Маладзечанскага ГРАНС, работнікаў сельвыканкама і выкладчыкаў мясцовай сярэдняй школы наведалі 17 падворкаў у аграгарадку Лебедзева. У той жа дзень жыхары паслухалі лекцыю на супрацьпажарную тэматыку.

Калі рызыка пажару павялічваецца "Маладзечанская газета"

Удзельнікі рэйдавых груп ацанілі рызыку ўзнікнення пажараў у дамах, дзе жывуць інваліды, мнагадзетныя сем’і, адзінокія пенсіянеры, асобы, якія злоўжываюць спіртным, іншыя катэгорыі грамадзян, якім патрэбна асаблівая ўвага.

Ратавальнікі і іх памочнікі нагадалі жыхарам, што асноўнымі прычынамі ўзгарання ў жылым сектары з’яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, няспраўнасць печаў і электраабсталявання. А папярэдзіць трагедыю можа аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Як адзначыў старшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Маладзечанскага ГРАНС Павел Сянько, такія акцыі асабліва карысныя ў ацяпляльны сезон, калі рызыка пажараў істотна павялічваецца.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/bezopasnost/item/2309-kali-ryzyka-pazharu-pavyalichvaetstsa.html#sigProId2508df1466
Прочитано 1847 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить