30.12.2017 15:13

Департамент охраны: на передовой в борьбе с преступностью

Источник

Урачыстасць, прысвечаная 65-годдзю з дня ўтварэння Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь, прайшла ў Маладзечне.

Департамент охраны: на передовой в борьбе с преступностью "Маладзечанская газета"

У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны і лепшыя супрацоўнікі падраздзялення, а таксама ганаровыя госці, сярод якіх  намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Алег Пугач.

Павіншаваць супрацоўнікаў райаддзела ахоўнага ведамства прыйшлі прадстаўнікі РАУС, пракуратуры, Следчага камітэта, ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў, міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Гучалі падзякі за бездакорную службу і захаванне маёмасці ад імя калектываў Палаца культуры, УП «Камунальнік», швейнай фабрыкі «Юнона», іншых арганізацый.

На ўрачыстасці не раз падкрэслівалася, што жыхары раёна высока цэняць вывучку і падрыхтоўку прафесійных ахоўнікаў, іх гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу.

-- Вашы поспехі і дасягненні -- вынік добрасумленнага стаўлення да службы, -- падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Невяровіч. – Супрацоўнікі аддзела знаходзяцца на перадавой у барацьбе са злачыннасцю. Яны забяспечваюць спакой і парадак на Маладзечаншчыне. За 65 гадоў падраздзяленне набыло вялікі вопыт, які паспяхова перадаецца маладому пакаленню.

Даведка. Маладзечанскі аддзел Дэпартамента аховы быў утвораны 20 снежня 1952 года. У розны час падраздзяленне ўзначальвалі Васілій Ракевіч, Філіп Кулікоў, Нікіфар Быкаў, Мікалай Сяліцкі, Мікалай Торабаў, Георгій Акуліч, Аляксандр Семашкевіч, Іван Косік, Уладзімір Батура.
Найбольш эмацыянальная частка мерапрыемства -- узнагароджанне тых, хто асабліва вызначыўся пры выкананні службовых абавязкаў, удзельнічаў у затрыманні злачынцаў, спыняў супрацьпраўныя дзеянні.

-- Маладзечанскі аддзел Дэпартамента аховы -- адзін з найбольш шматлікіх у Мінскай вобласці, -- падкрэсліў начальнік падраздзялення Уладзімір Балкоўскі. -- Ахову аб’ектаў забяспечваюць звыш 400 высокакваліфікаваных спецыялістаў. Яны адказваюць больш чым за 1600 кватэр і 60 суб’ектаў гаспадарання, удзельнічаюць у ахове грамадскага парадку. З пачатку года сумесна з калегамі з раённага аддзела ўнутраных спраў раскрылі каля 50 злачынстваў, выявілі звыш 1500 адміністрацыйных правапарушэнняў.

Уладзімір Міхайлавіч адзначыў, што тэхнічная аснашчанасць аддзела будзе паляпшацца. Плануецца таксама развіваць кіналагічную службу, скарачаць тэрміны прыбыцця на аб’екты па сігнале трывогі, павышаць мабільнасць.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/bezopasnost/item/2066-departament-okhrany-na-peredovoj-v-borbe-s-prestupnostyu.html#sigProId6eb2991214
Прочитано 2686 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить