04.12 14:17

Несертифицированная пиротехника опасна!

Источник

У наш час без выкарыстання піратэхнічных вырабаў не абыходзяцца ні буйныя святы, ні ўрачыстасці, ні тым больш навагоднія мерапрыемствы. Бенгаль-скія агні, хлапушкі, салюты, феерверкі, петарды, ракеты прыносяць радасныя і незабыўныя ўражанні. Аднак часам пры выкарыстанні кантрафактнай прадукцыі або няўмелага карыстання піратэхнікай свята можа закончыцца трагедыяй.

Несертифицированная пиротехника опасна! "Маладзечанская газета"

Сёння піратэхнічныя прадстаўленні праводзяцца толькі з да-зволу Дзяржпрамнагляду, месца правядзення феерверку ўзгадняецца з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, міністэрствамі па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, якія ўдзельнічаюць і ў забеспячэнні бяспекі мерапрыемстваў.

Па ступені патэнцыяльнай небяспекі піратэхнічныя вырабы дзеляцца на пяць класаў па кінетычнай энергіі руху і радыусе небяспечнай зоны розных шкодных фактараў – ударная хваля, асколкі, акустычнае вы-праменьванне і г.д.: I клас – радыус небяспечнай зоны не больш за 0,5 метра; ІI – ад 2,5 да 5 метраў; III – ад 5 да 30 метраў; IV – больш за 30 метраў; V клас – іншыя піратэхнічныя вырабы, якія не ўвайшлі ў I-IV класы.

Піратэхнічныя вырабы бытавога прызначэння не могуць мець клас небяспекі вышэйшы за трэці.
Гандляваць вырабамі І-ІІ класаў дазваляецца ў магазінах і павільёнах з гандлёвай залай, ІІІ класа – толькі ў спецыялізаваных магазінах, аддзелах (секцыях) па продажы піратэхнікі. У гандлёвых памяшканнях, дзе ажыццяўляецца рэалізацыя піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння, павінны быць адпаведны асартыментны пералік з іх назвай і эксплуатацыйная дакументацыя. Пакупнік мае права запатрабаваць ад прадаўца сертыфікат адпаведнасці піратэхнічнага вырабу патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы піратэхнічных вырабаў».

Не трэба купляць петарды, ракеты, салюты з рук! Несертыфікаваная прадукцыя вельмі небяспечная.

Піратэхніка бытавога прызначэння павінна быць у заводскай упакоўцы, прамаркіраваная адзіным знакам звароту на рынку дзяржаў – членаў Мытнага саюза, мець інструкцыю па карыстанні і незакончаны тэрмін годнасці.

Напярэдадні навагодніх і калядных свят нагадваем, што продаж піратэхнічных вырабаў непаўналетнім асобам да 15 гадоў катэгарычна забаронены. Найважнейшае правіла карыстання піратэхнікай — дасканалае вывучэнне інструкцыі, якую прадавец абавязаны даць пры продажы. У ёй павінны быць указаны назва вырабу, умовы прымянення, абмежаванні пры карыстанні, спосабы бяспечнай падрыхтоўкі, пуску і ўтылізацыі, правілы захоўвання, гарантыйны тэрмін і дата вырабу, а таксама папярэджанне аб небяспецы, дзеянні ў выпадку ўзнікнення няштатных сітуацый ці пажару, рэквізіты вытворцы, іншыя звесткі, абумоўленыя спецыфікай піратэхнічнага вырабу.

Калі феерверк не атрымалася запусціць з першага разу, не спрабуйце паўтарыць спробу яшчэ раз!
На кожны піратэхнічны выраб павінны быць нанесеныя (або прыкладацца) маркіровачныя пазначэнні з наступнай інфармацыяй: клас небяспекі, назва і месца знаходжання арганізацыі-вытворцы піратэхнічнага вырабу (пастаўшчыка і/або імпарцёра), указанне стандартаў або іншых дакументаў, у адпаведнасці з якімі выраблена піратэхніка; канчатковы тэрмін годнасці; пералік небяспечных фактараў і памеры небяспечнай зоны; абмежаванні да ўмоў карыстання; патрабаванні па бяспечным захоўванні і ўтылізацыі піратэхнічнага вырабу; інфармацыя аб пацвярджэнні яго адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту «Аб бяспецы піратэх-нічных вырабаў».

Памятайце! Ужыванне піратэхнікі ў памяшканнях недапу-шчальнае, а пры запуску ракеты або феерверку на вуліцы неабходна выконваць элементарныя патрабаванні бяспекі і рэкамендацыі, указаныя ў інструкцыі. Тады вашы эмоцыі і ўражанні ад святочнага феерверку застануцца надоўга.

Фёдар НЕНЮКОЎ,
вядучы дзяржаўны інспектар Маладзечанскага сектара нагляду і экспертызы абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

Прочитано 755 раз Последнее изменение 04.12 14:17
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить