04.12 13:47

В Молодечно сформируют базу недостроенных и аварийных зданий

Источник

Трагедыя, якая адбылася ў Магілёве 1 лістапада, узрушыла ўсю краіну. Тады на недабудаваным аб’екце абрушылася пліта. У выніку загінулі хлопчыкі 2007 і 2008 гадоў нараджэння. Яны гулялі ў небяспечным месцы і трапілі пад завал. Што робіцца, каб такое не здарылася ў нашым раёне? Пра гэта расказаў выконваючы абавязкі начальніка Маладзечанскага ГРАНС Андрэй Рабец.

В Молодечно сформируют базу недостроенных и аварийных зданий "Маладзечанская газета"

— Пасля трагедыі аператыўна быў праведзены маніторынг небяспечных збудаванняў у раёне, — расказаў А. Рабец. – Ратавальнікі, работнікі аддзела архітэктуры, прадстаўнікі сельвыканкамаў выяўлялі недабудаваныя і закінутыя будынкі, а таксама тыя, якія не выкарыстоўваюцца. Іх на Маладзечаншчыне аказалася значная колькасць. Пытанне было разгледжана на спецыяльным пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме.

У прыватнасці, аб’екты незавершанага будаўніцтва, даўгабуды, непрыгодныя для жылля і эксплуатацыі будынкі знаходзяцца на тэрыторыі ААТ «Купала-Агра», у гаражным кааператыве №21, на выездзе з горада ў бок Мінска ля былога паста ДАІ, паблізу пуцеправода… Некаторыя з выяўленых аб’ектаў не закансерваваныя і маюць свабодны доступ.

Так, непаўналетнія могуць бесперашкодна трапіць у недабудаваны корпус дзіцячага аздараўленчага лагера «Івалга». Доступ пабочным асобам адкрыты і ў недабудаваны аварыйны блок Чысцінскай участковай бальніцы.

— Запушчаныя будынкі ўяўляюць рэальную небяспеку для людзей і маёмасці. Яны могуць загарэцца або абрушыцца. Да таго ж псуюць выгляд населенага пункта і парушаюць санітарныя нормы. Такія аб’екты павінны або зносіцца, або аднаўляцца і рэстаўрыравацца, а затым уцягвацца ў гаспадарчы абарот, — падкрэсліў А. Рабец.

Ён нагадаў нормы закона Рэспублікі Беларусь «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці». У дакуменце сказана, што адказваюць за правільную эксплуатацыю будынкаў уласнікі або карыстальнікі нерухомасці. Яны абавязаны захоўваць архітэктурнае аблічча аб’екта, праводзіць агляды тэхнічнага стану, утрымліваць аб’ект у належным тэхнічным, санітарна-гігіенічным, супрацьпажарным, экалагічным і архітэктурна-эстэтычным стане, выяўляць будаўнічыя дэфекты і рамантаваць збудаванне.

У бліжэйшы час доступ на недабудаваныя і аварыйныя будынкі будзе абмежаваны, на іх з’явяцца адпаведныя папярэджанні («Небяспечная зона», «Аварыйнае збудаванне» і іншыя), за кожным такім аб’ектам замацуюць адказную асобу. Будзе прынята рашэнне па далейшым выкарыстанні праблемных збудаванняў.

Як адзначыў Андрэй Рабец, адзіную базу недабудаваных, аварыйных будынкаў, збудаванняў і тых, што не эксплуатуюцца, размешчаных на тэрыторыі раёна, плануецца стварыць да 8 снежня.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1050 раз Последнее изменение 04.12 13:47
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить