01.11 10:00

Спасатели научили школьников оказывать первую помощь

Источник

Што рабіць выпадковаму прахожаму, калі ён стаў сведкам аварыі, пажару або іншага няшчаснага здарэння? Пытанне зусім не рытарычнае. Ратавальнікі і медыкі могуць пералічыць шмат выпадкаў, калі людзі прыходзілі на дапамогу пацярпелым, дзейнічалі правільна. Аднак нярэдка яны не ведаюць, што рабіць у такой сітуацыі…

Спасатели научили школьников оказывать первую помощь "Маладзечанская газета"

Нядаўна ў раёне стартавала адукацыйная праграма, мэта якой – пазнаёміць максімальную колькасць людзей з правіламі аказання першай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях. Праграма ўключае тэарэтычныя і практычныя заняткі.  

Першая група — паўтара дзясятка старшакласнікаў. Заняткі прайшлі на базе пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. Юнакі і дзяўчаты мелі магчымасць патушыць палаючы аўтамабіль, навучыцца рабіць штучнае дыханне і штучны масаж сэрца, вызначаць пульс…

Вопытныя інструктары расказалі і паказалі, як дзейнічаць да прыезду ратавальнікаў пры хімічнай аварыі, калі чалавек тоне або праваліўся пад лёд, атруціўся, страціў прытомнасць, заблудзіўся ў лесе...

— Распачатыя ў раёне трэнінгі накіраваны на недапушчэнне гібелі людзей пры надзвычайных сітуацыях, — адзначыў начальнік ГРАНС Вячаслаў Грынь. – Мы імкнёмся ахапіць вялікую колькасць людзей на занятках, спалучаем тэарэтычныя і практычныя веды. Трэнінгі будуць праводзіцца з вучнямі старэйшых класаў, членамі добраахвотных пажарных дружын, прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Галоўнае, каб людзі не былі абыякавымі да чужой бяды, заўсёды прыходзілі на дапамогу іншым і ўмелі гэту дапамогу аказаць.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/bezopasnost/item/1796-spasateli-nauchili-shkolnikov-okazyvat-pervuyu-pomoshch.html#sigProIdaf34ed84b3
Прочитано 2313 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить