04.10 12:19

Рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку!» стартавала на Маладзечаншчыне

Источник

Яна прымеркавана да дня стварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

Рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку!» стартавала на Маладзечаншчыне "Маладзечанская газета"

На першым этапе актывісты і работнікі МНС наведалі мнага-дзетныя сем’і, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў, каб дапамагчы ім у вырашэнні бытавых праблем і пытанняў бяспекі.

Другі этап акцыі пачаўся 2 кастрычніка. Юныя ратавальнікі і работнікі МНС адправяцца ў госці да дзяцей з сацыяльных прытулкаў, дамоў-інтэрнатаў, агульнаадукацыйных і іншых устаноў. Першыя раскажуць пра дзейнасць маладзёжнай грамадскай арганізацыі, а работнікі МНС правядуць навучальныя заняткі па бяспецы жыццядзейнасці.

Трэці этап акцыі пройдзе ў цэнтрах дзіцячай творчасці, цэнтрах моладзі, кінатэатрах, актавых залах, дамах культуры, парках, на адкрытых пляцоўках. Да мерапрыемстваў можа далучыцца кожны.

Марына ГАНЧАРОВА,
старшы інспектар Маладзечанскага ГРАНС.

Прочитано 921 раз
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить