28.07 16:43

Тактико-специальные учения провели молодечненские спасатели

Источник

Згодна з легендай, на тэрыторыі кацельні ў адным з рэзервуараў для захоўвання гаручага ўзнік пажар. Агонь у любы момант можа перакінуцца на іншыя рэзервуары, а таксама ахапіць вытворчыя памяшканні. Каб ліквідаваць надзвычайную сітуацыю, дзейнічаць трэба хутка і рашуча.

Тактико-специальные учения провели молодечненские спасатели "Маладзечанская газета"

Спачатку з агнём уступае добраахвотная пажарная дружына прадпрыемства. Праз некалькі мінут пасля паведамлення аб узгаранні супрацоўнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС і ГРАНС разгортваюць спецыяльную тэхніку. Работу каардынуе штаб па ліквідацыі надзвычайнага здарэння.

Для лакалізацыі ачага ўзгарання прымяняюцца як стацыянарныя «вадзяныя гарматы», так і ўстаноўкі пажарных машын. Струмені вады б'юць з вялікай сілай на адлегласць сто і больш метраў. Калі адны разлікі тушаць «палаючы» рэзервуар, іншыя паліваюць ёмістасці з палівам, што знаходзяцца побач. У выніку штучны дождж выпадае на вялікай плошчы. Адначасова рыхтуецца «пенная атака».

Усяго ў вучэннях было задзейнічана 7 адзінак тэхнікі і 20 выратавальнікаў.   
-- Надзвычайныя здарэнні на такіх аб’ектах інфраструктуры, як гарадская кацельня, могуць прывесці да чалавечых ахвяр і вялікіх матэрыяльных страт, - падкрэсліў намеснік начальніка Маладзечанскага ГРАНС Андрэй Рабец. – Вось чаму вучэнні на тэрыторыі падобных прадпрыемстваў праводзяцца рэгулярна. Сённяшняя трэніроўка паказала, што ратавальнікі і іх добраахвотныя памочнікі дзейнічалі зладжана і з пастаўленымі задачамі паспяхова справіліся.    

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/bezopasnost/item/1494-taktiko-spetsialnye-ucheniya-proveli-molodechnenskie-spasateli.html#sigProIdaf8915a359
Прочитано 882 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить