26.07 9:08

Каб зберагчы ўраджай ад агню.

Источник

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна рыхтуюцца да ўборкі збожжавых. Але важна не толькісабраць ураджай, але і зберагчы яго ад агню. Таму ратавальнікі ўзмацнілі кантроль за мерамі пажарнай бяспекі ў месцах уборкі, перапрацоўкі і захоўвання збожжа. З гэтай мэтай спецыялісты па супрацьпажарнай бяспецы наведалі аграфірму «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга».

Каб зберагчы ўраджай ад агню. "Маладзечанская газета"

У рэйдзе ўдзельнічалі інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Маладзечанскага ГРАНС Юлія Крывецкая і інспектар групы навучання і прапаганды Валянціна Сопат. Супрацоўнікі МНС праверылі камбайны і аўтамабілі, якія будуць задзейнічаны на ўборцы, а таксама зернесушыльны комплекс.

— Усе камбайны павінны быць укамплектаваныя першаснымі сродкамі пажаратушэння, такімі, як вогнетушыцель, пясок, спецыяльнае палатно, — адзначыла Юлія Крывецкая. — Да зернесушыльных комплексаў патрабаванні яшчэ большыя. На іх тэрыторыі неабходна размясціць пажарныя шчыты, гідранты, абсталяваць пажарны вадаём, убраць гаручыя матэрыялы, у час уборачнай кампаніі выконваць супрацьпажарны рэжым. Мы нагадваем, што пажар сам па сабе не ўзнікае. Ён з’яўляецца следствам халатнасці або бяздзейнасці.

З гэтым згодны галоўны інжынер аграфірмы Аляксандр Моклы. Ён падкрэсліў, што ў гаспадарцы поўнасцю падрыхтаваліся да ўборачнай кампаніі. Тэхніка ўкамплектаваная ўсімі неабходнымі сродкамі пажаратушэння. Работнікі забяспечаны спецвопраткай і прайшлі адпаведны інструктаж.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/bezopasnost/item/1482-kab-zberagchy-radzhaj-ad-agnyu.html#sigProIde7dafc7bbe
Прочитано 746 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить