25.07 16:41

Міліцыя: не пускайце ў кватэру незнаёмцаў!

Источник

Многім знаёмыя факты, калі нядобрасумленныя «прадаўцы» ходзяць па дамах і прапануюць набыць бытавую тэхніку па неверагодна завышаных цэнах.

Міліцыя: не пускайце ў кватэру незнаёмцаў! "Маладзечанская газета"

Раней гэта былі пераважна пыласосы, адпарвальнікі, іншыя гаспадарчыя рэчы. Апошнім часам «прадаўцы» прапануюць фільтры для ачысткі вады, коўдры, пакрывалы або прапануюць правесці дыягностыку шклопакетаў.

Летась у Маладзечанскі РАУС паступіла 48 паведамленняў ад грамадзян аб тым, што ім тэлефануюць невядомыя і прапануюць праверыць вокны. Зафіксаваны два сігналы аб праверцы вады. Адна маладзечанка купіла ў грамадзянкі каўказскай нацыянальнасці посуд па завышанай цане.

У гэтых выпадках праблемным застаецца пытанне прыцягнення да адказнасці «прадаўцоў», бо спажыўцы набылі тавар або скарысталі паслугу па ўласным жаданні. Такія факты могуць быць разгледжаны ў судовым парадку, паколькі тычацца сферы грамадзянска-прававых адносін.

Як сведчыць статыстыка, асабліва падатлівыя да падману пажылыя. Па-першае, у іх больш зберажэнняў, чым у маладых, што і прыцягвае ўвагу аферыстаў. Па-другое, з узростам людзі становяцца больш даверлівымі.

Жыхарка нашага горада дазволіла зайсці ў сваю кватэру цыганцы. Дома быў і муж гаспадыні. Каб неспадзяваная госця не забрала грошы, што ляжалі ў шафе, яна вырашыла трымаць іх у руках. Цыганка, даведаўшыся пра суму, канстатавала, што яе хопіць на пакупку коўдры. Гаспадыня запэўнівала, што тавар ёй не патрэбны, але аддала грошы.  Праз некаторы час жанчына зразумела: коўдра набытая па завышанай цане.

У вёсцы Дарахі двое невядомых забралі алюмініевы посуд і два скруткі меднага кабелю, чым прычынілі гаспадыні ўрон на суму больш за 98 рублёў. Па гэтым факце распачата крымінальная справа.

Каб не стаць ахвярай злачынцаў, неабходна захоўваць простыя правілы. Не трэба пускаць у кватэру (дом) неспадзяваных прадаўцоў, нават калі яны пераконваюць, што прапануюць тавар ці паслугу па нізкіх цэнах. Не адчыняйце дзверы чужым, якія прадстаўляюцца работнікамі той ці іншай службы (сацыяльнай, газавай, водаканала і інш.), пакуль не пераканаецеся, што гэта сапраўды так. Не давярайце і тым, хто просіць папіць вады або зайсці ў туалет. Як правіла, такія «візіцёры» ўваходзяць у давер, прыкідваюцца хворымі, абяздоленымі і… выглядваюць месцы захоўвання грошай, каштоўнасцей, каб потым іх украсці.

Калі ў пад’ездзе ці двары вы заўважылі падазроных незнаёмцаў, тэрмінова паведаміце аб гэтым у міліцыю па тэл. 102. Пастарайцеся запомніць марку і нумар машыны, на якіх яны прыехалі. Дарослыя дзеці павінны расказаць пра магчымых аферыстаў сваім састарэлым бацькам, каб засцерагчы іх ад непрадбачаных сітуацый.

РАЁННЫ АДДЗЕЛ УНУТРАНЫХ СПРАЎ.

Прочитано 564 раз Последнее изменение 25.07 16:41
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Пра бяспеку – малышам Каб зберагчы ўраджай ад агню. »

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить