05.07 14:27

«Пажар» патушылі, «пацярпелых» эвакуіравалі

Источник

На станцыі Маладзечна сышла з рэек цыстэрна з палівам. Праз трэшчыну гаручая вадкасць выцекла і загарэлася. Побач знаходзяцца вагоны і цыстэрны з лёгкімі на загаранне рэчывамі. Існуе пагроза выбуху. Такой была ўводная вучэнняў, у якіх прымалі ўдзел чыгуначнікі, супрацоўнікі МНС і транспартнай міліцыі, работнікі цэнтральнай раённай бальніцы, аўтапарка, Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

«Пажар» патушылі, «пацярпелых» эвакуіравалі "Маладзечанская газета"

Ліквідацыя надзвычайнай сітуацыі і эвакуацыя з вакзала пасажыраў і персаналу праходзілі адначасова. Пасля адпаведнага сігналу людзі арганізавана выйшлі з памяшканняў. Пасажыры, якія чакалі поезда, дысцыплінавана выконвалі каманды работнікаў станцыі. Умоўныя пацярпелыя ў суправаджэнні медыкаў прайшлі на бліжэйшую паркоўку, дзе іх чакаў аўтобус.

Пераезд быў нядоўгім – да гімназіі №7, у пункт збору эвакуіраваных. Там адразу па прыбыцці складаліся спісы «пацярпелых», удакладняліся іх адрасы, тэлефоны, запісвалася іншая інфармацыя. Людзям аказвалася медыцынская і псіхалагічная дапамога. Размясціліся эвакуіраваныя ў пакоях пад наглядам спецыялістаў.
— Сцэнарый вучэнняў складаўся з улікам вопыту ліквідацыі рэальных надзвычайных сітуацый, якія здараліся на тэрыторыі Мінскай вобласці, — адзначыў начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Анціпенка. – Так, у час снежнага шторму Хаўер у 2015 годзе дапамога спатрэбілася многім вадзіцелям і пасажырам, якія замярзалі на дарогах. Тады для пацярпелых таксама арганізоўваліся часовыя пункты эвакуацыі. А дзякуючы ўдакладненай і распаўсюджанай па інтэрнэце інфармацыі з людзьмі маглі звязацца іх сваякі і знаёмыя.     
Планавыя комплексныя вучэнні па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароне праводзяцца ў кожным раёне раз у сем гадоў. У час такіх вучэнняў адпрацоўваецца максімальная колькасць уводных, прыцягваюцца ўсе профільныя службы і арганізацыі. Так, на Маладзечаншчыне трэніроўкі праводзіліся ў час умоўнага загарання сухой расліннасці, пажару на прамысловым прадпрыемстве.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/bezopasnost/item/1414-pazhar-patushyli-patsyarpelykh-evakuiravali.html#sigProIdef48cdf647
Прочитано 415 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить