Реклама на сайте - up
20.03 14:32

Маладзечанскі ГРАНС на варце бяспекі

Источник

Больш за 60 супрацоўнікаў Маладзечанскага ГРАНС змагаліся за прысваенне ступеняў службова-спартыўнага комплексу Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». Залік прымаўся ў крытым манежы ДЮСШ №3.

Маладзечанскі ГРАНС на варце бяспекі "Маладзечанская газета"


Ратавальнікі спаборнічалі ў бегу, скачках у даўжыню, падцягванні і іншых дысцыплінах. Кантрольныя нарматывы выканалі 37 з 63 супрацоўнікаў МНС.

Навучыць пазбягаць памылак
Незвычайны ўрок арганізавалі нядаўна для гадаванцаў Выверскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – базавая школа выхавальніцы Іна Пшэнік, Алена Васільева і Кацярына Чэрнік. Дарослыя вучылі дзяцей, як уратавацца ад пажару.

Заняткі прайшлі ў гульнявой форме. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, спаборнічалі ў эстафеце, адказвалі на пытанні па супрацьпажарнай бяспецы. За лепшыя адказы юныя эрудыты атрымалі дыпломы і медалі.

А ў Сусветны дзень грамадзянскай абароны, з работнікамі ЗАТ «Маладзечнамэбля» сустрэўся начальнік арганізацыйна-аналітычнага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Станіслаў Івуць.
Ён расказаў прысутным, як пабудавана сістэма грамадзянскай абароны ў нашай краіне, і нагадаў, як можна папярэдзіць некаторыя надзвычайныя сітуацыі.

Павучальная кніга
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі нядаўна прадставіла мультсерыял для дзяцей пра бяспечныя паводзіны.
Серыял «Чароўная кніга» будзе перыядычна выходзіць на YouTube-канале МНС. Здымаецца ён у папулярнай сярод дзяцей стылістыцы — тут ёсць вясёлая музыка і цікавыя персанажы.

Рэжысёр мультсерыяла — Алег Печань, які раней распрацоўваў анімацыю пра дыназаўраў «Продкі».
У наступных выпусках стваральнікі абяцаюць з’яўленне вядомага спевака Аляксандра Саладухі — у тым ліку і як аўтара музыкі.

Прочитано 25 раз
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.