Реклама на сайте - up
03.03 9:46

Дамы культуры Маладзечанскага раёна. Сакавік 2017

Источник

Установы культуры Маладзечаснскага раёна запрашаюць гледачоў на свае мерыпрыемствы ў сакавіку.

Дамы культуры Маладзечанскага раёна. Сакавік 2017 "Маладзечанская газета"

4 сакавіка
Відзеўшчынскі СДК, 15.00 – шоу-праграма «Міні-міс Вясна»
Палачанскі СДК, 15.00 – святочны канцэрт «Жанчына, каханне, вясна»
Красненскі СДК, 17.00 – конкурсная шоу-праграма «Місіс краса»
Хоўхлаўскі СДК, 18.00 – конкурсна-забаўляльная праграма «Міс 8 Сакавіка»
Палачанскі СДК, 19.00 – дыскапраграма «Для вас, жанчыны!»
Беразінскі СДК, 20.00 – дыскапраграма «Дыска сэйшэн»; на базе Заскавіцкай д/с-БШ, 10.00 – канцэрт мастацкай самадзейнасці «Ёсць такі дзень у сакавіку»
Чысцінскі СДК, 19.00 – танцавальная праграма ў дыскаклубе «Калейдаскоп»

5 сакавіка
Гарадоцкі СДК, 18.00 – святочны канцэрт «Нашым каханым…»
Путнікаўскі СКБ, 16.00 – гістарычная праграма «Жанчына ў гісторыі Беларусі»
Раёўскі СДК, 13.00 – канцэрт творчых калектываў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма» «Усё цудоўнае ў свеце ад вас»
Дубраўскі СКБ, 11.00 – сямейны адпачынак «Будзь здаровы»
Хоўхлаўскі СДК, 18.00 – вечар адпачынку «Матчын дзень»

6 сакавіка
Чысцінскі СДК,18.00 – фестываль лепшых народных калектываў Мінскай вобласці «Музыка вясны»

7 сакавіка
Пранчэйкаўскі СДК, 14.00 – канцэрт «Дзяўчаты, сказ пра вас…»

8 сакавіка
Дубраўскі СКБ, 12.00 – віншавальны канцэрт «О, жанчына, краса зямная…»
Раёўскі СДК, 13.00 – канцэрт рэтра-групы «Наслаждение» «Жанчынам прысвячаецца…»
Беразінскі СДК, 16.00 – канцэрт «Свята жаночага зачаравання»

Радашковіцкі ЦКіА, 16.00 – канцэрт «Джэнтльмен-шоу»
Лебедзеўскі СДК, 17.00-- канцэрт «Лебедзеўская вясна»
Маркаўскі СДК, 12.00 – канцэрт «Самым каханым»
Пятроўшчыанскі СДК, 14.00 – святочная праграма для жанчын «Ад шчырага сэрца простымі словамі»
Чысцінскі СДК, 19.00 -- пасяджанне ў клубе ветэранаў працы «Надзея» «Свята ў бабуль»

10 сакавіка
Гарадоцкі СДК, 17.00 – літаратурны вечар «Жаночае шчасце»
Чысцінскі СДК, 19.00 -- кіналекторый у клубе «Кінаман»

Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту в. Плябань запрашае на экскурсіі з наведваннем мастацкіх выставак горада і раёна, кутка, прысвечанага традыцыйнаму побыту сялян ХІХ стагоддзя, месца пахавання паўстанцаў 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Прапануем выязную рэгістрацыю шлюбу. Выязная рэгістрацыя -- прыгожая і чуллівая цырымонія, якую нашы маладыя ўсё часцей выбіраюць замест стандартнай у ЗАГСе. У якасці «плюсаў» -- незвычайнасць і эксклюзіўнасць. Цэнтр прапануе два варыянты: першы -- у еўрапейскім стылі, другі -- правядзенне вясельнага абраду па нацыянальных традыцыях. Тэл. 8-029-571-67-96, 79-61-97.


11 сакавіка
Пранчэйкаўскі СДК, 20.00 – вечар адпачынку «Жанчынам прысвячаецца»
Путнікаўскі СКБ, 13.00 -- эколага-краязнаўчая праграма «Краса прыроды, зямля бацькоў – клічуць да чысціні душы»; 18.00 – святочны канцэрт «О, женщина, тебя прекрасней нет»
Відзеўшчынскі СДК, 14.30 -- вечар народнай мудрасці «Народная медыцына»

Радашковіцкі ЦКіА, 18.00 -- танцавальная забаўляльная праграма «@Parti Dance#»
Пятроўшчынскі СДК, 19.00 -- вечар адпачынку «У лабірынце танцполу»
Яхімоўшчынскі СК, 19.00 – дыскатэчная праграма «Для мілых дам…»
Беразінскі СДК, 16.00 -- інтэлектуальна-забаўляльная праграма «Ведай нашых»; 20.00 -- вечар адпачынку «Мужчыны віншуюць»

Цэнтралізаваная клубная сістэма запрашае 12 сакавіка ў 12.00 на першую гульню з серыі інтэлектуальна-забаўляльных гульняў «Прасцей простага», 15 сакавіка ў 18.00 -- на дабрачынны канцэрт «Напоўнім неба дабрынёй» і 17 сакавіка ў 14.00 -- на конкурс на лепшую мнагадзетную сям’ю года «Мнагадзетная сям’я Міншчыны».

15 сакавіка
Беразінскі СДК, 14.00 -- майстар-клас па разьбе па дрэве «Творчая майстэрня»
Радашковіцкі ЦКіА, 16.00 -- інфармацыйная гадзіна «Сімволіка Беларусі»
Хажоўскі СДК, адкрытая пляцоўка, 16.00 -- фота-пленэр «Подых вясны»
Раёўскі СДК, 17.00 -- пазнавальна-прававая гульня да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь «Канстытуцыя -- асноўны закон»
Пятроўшчынскі СДК, 16.00 -- пазнавальная гульнявая праграма для дзяцей «Ведаць, каб зберагчы»

16 сакавіка
Яхімоўшчынскі СК, 12.00 -- псіхалагічны трэнінг «Сталасць толькі ў радасць»
Красненскі СДК, 13.30 -- пазнавальная праграма «Чырвоная кніга»

17 сакавіка
Відзеўшчынскі СДК, 16.30 – конкурсная праграма да Сусветнага дня зямлі «Каб паўсюдна зелянелі сосны, вязы, клёны, елкі…»
Гарадоцкі СДК, 17.00 -- гістарычная віктарына «Свая гульня»
Хажоўскі СДК, 14.00 – арт-праект «Свабода быць сабой»

Цэнтралізаваная клубная сістэма запрашае 23 сакавіка ў 14.00 на дзіцячае забаўляльнае шоу.  У праграме: прэм’ера лялечнага спектакля «Гэта гарачае ледзяное сэрца» ўзорнага лялечнага тэатра і прэм’ера цыркавога прадстаўлення «Дзіўнае падарожжа маманцяняці» ўзорнай цыркавой студыі «Мара». Уваход вольны.

18 сакавіка
Беразінскі СДК, 14.00 – музычная гасцёўня да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь «Сэрцу мілая старонка»
Лебедзеўскі СДК, 15.00 – творчая майстэрня «Выраб папяровых птушак»
Пятроўшчынскі СДК, 18.00 – тэматычная праграма па прафілактыцы СНІДу «У палоне вар’яцтва»
Хоўхлаўскі СДК, 18.00 – тэматычная дыскатэка «Краіна танцаў»
Радашковіцкі ЦКіА, 18.00 – танцавальная забаўляльная праграма «@Parti Dance»
Беразінскі СДК, 20.00 – вечар адпачынку «Скрыжаванне збірае сяброў»
Путнікаўскі СКБ, 18.00 – тэматычная дыскатэка «Давайце гаварыць адзін аднаму кампліменты»

19 сакавіка
Путнікаўскі СКБ, 11.00 – конкурсна-забаўляльная праграма «Знаўцы этыкету»
Радашковіцкі ЦКіА, 15.00 – канцэрт творчых калектываў Беразін-
скага сельскага Дома культуры «Добры настрой»
Пятроўшчынскі СДК, 13.00 – пазнавальная відэапраграма для дзяцей і падлеткаў «Старт у лабірынт навукі»

22 сакавіка
Раёўскі СДК, 17.00 – пазнавальная фальклорная праграма «На Саракі прыляцелі птушкі да ракі»

24 сакавіка
Раёўскі СДК, 17.00 — спартландыя для падлеткаў «Малыя Алімпійскія гульні»
Беразінскі СДК, 18.00 – літаратурна-музычная праграма «На кожнай сцяжынцы іх песні»

Цэнтралізаваная клубная сістэма з 27 па 31 сакавіка ў 10.30 запрашае наведвальнікаў школьных аздараўленчых лагераў на дыскатэчную гульнявую праграму «Пірацкая вечарынка».
Тэл. 73-85-39.

25 сакавіка
Аляхновіцкі СДК, 12.30 – пазнавальная праграма «Твае сябры — кнігі»; 19.00 – конкурс на лепшую дыскапраграму «Супердыскатэка-2017»
Відзеўшчынскі СДК, 15.00 – дзіцячая дыскатэка «Танцуем разам»
Палачанскі СДК, 15.00 – канцэрт-прэзентацыя дзіцячай творчасці «Вясёлка талентаў»

Пранчэйкаўскі СДК, 13.00 – забаўляльная праграма для дзяцей «Што вясна прынесла»; 19.00 – вечар адпачынку «Залатыя 80-я»
Радашковіцкі ЦКіА, 18.00 — танцавальная забаўляльная праграма «@Parti Dance»

Путнікаўскі СКБ, 18.00 – вечар адпачынку «Мае гады, як шэрая зязюлечка»
Пятроўшчынскі СДК, 17.00 – канцэртная праграма «Мелодыі кахання і вясны»
Хоўхлаўскі СДК, 18.00 – конкурсна-забаўляльная праграма «Вясновыя птушкі»

26 сакавіка
Беразінскі СДК, 15.00 – канцэрт творчых калектываў Радашковіцкага ЦКіА «Любімыя мелодыі»

29 сакавіка
в. Маліноўшчына, адкрытая пляцоўка ля парка, 14.00 — абрадавае свята Лебедзеўскага СДК «Гуканне вясны»
30 сакавіка
Відзеўшчынскі СДК, 16.30 – дзень этыкету «Прапісныя ісціны»
Маркаўскі СДК, 14.00 – гульнявая праграма «У краіне ведаў»
Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту в. Плябань, 14.30 – абрадавае свята «Гуканне вясны»
Раёўскі СДК, 17.00 – акцыя-маніторынг для падлеткаў «СНІД і моладзь»

31 сакавіка
Лебедзеўскі СДК, 14.00 – тэматычная дыскатэка для дзяцей «Пасвячэнне ў піраты»
Путнікаўскі СКБ, 15.30 – пазнавальная праграма «Супраць зла ўсе разам»
Хоўхлаўскі СДК, 14.00 – гульнявая праграма «Мае сябры фіксікі»

Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту ў в. Плябань запрашае на экскурсіі, прапануе выязную рэгістрацыю шлюбу. Выязная рэгістрацыя -- прыгожая і чуллівая цырымонія, якую нашы маладыя ўсё часцей выбіраюць узамен стандартнай у ЗАГСе. У якасці «плюсаў» прыводзяцца незвычайнасць і эксклюзіўнасць. Цэнтр прапануе два варыянты: еўрапейскі стыль і правядзенне вясельнага абраду па нацыянальных традыцыях. Тэл. 8-029-571-67-96, 79-61-97.

 

Прочитано 106 раз Последнее изменение 03.03 9:46
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.