01.02 14:40

Репертуар молодечненских театров в феврале

Источник

Рэпертуар маладзечанскіх  тэатраў у лютым 2018 года. Інфармацыя абнаўляецца на працягу месяца.

Репертуар молодечненских театров в феврале "Маладзечанская газета"

Мінскі абласны драматычны тэатр

Вячэрнія спектаклі
7, серада, 19.00 У. Рудаў «КАМЕДЫЯ» 12+ (паводле твораў К. Марашэўскага і Ф. Аляхновіча). Гэты спектакль – яскравы прыклад беларускага менталітэту, калі «браць на дурніцу ці не браць» -- не пытанне, а пытанне «што за гэта будзе?».

10, субота, 17.00 Э. дэ Філіпа «ЛЮБОЎ» ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» 16+ (трагікамедыя па матывах п’есы Э. дэ Філіпа «Цыліндр»). У гэтай камедыі нораваў паказана сітуацыя, калі ў пошуках грошай героі прыдумляюць фокус з нібы нябожчыкам, на пахаванні якога бедная «ўдава» павінна зарабляць уласным целам.

13, аўторак, 11.00 ПРЭМ’ЕРА Д. Салімзянаў «ТАЙНА ОСТРОВА ЛЮДОЕДОВ» 8+ (пірацкі трылер у адной дзеі). Гэта гісторыя аб дзвюх пірацкіх камандах: Марскіх ваўкоў і Марскіх коцікаў. Кожная з іх валодае паловай карты з указаннем месца, дзе схаваныя незлічоныя скарбы. Піраты б’юцца за тое, каб цалкам авалодаць ёю, а значыць, і скарбамі.

13, аўторак, 19.00 Д. Балыка «ПСИХОАНАЛИТИК ДЛЯ ПСИХОАНАЛИТИКА» 16+ (шчырая камедыя для дарослых). Ёсць прымаўка: чужую бяду рукой развяду. А калі ўзнікаюць праблемы ў самога спецыяліста «па бедах», што тады? Вось пра гэта і спектакль.

22, чацвер, 19.00 А. Менчал «КРАСОТКИ» 16+ (амерыканская камедыя). Гэта іранічная гісторыя пра трох амерыканскіх жанчын «крыху за 40», якія даказваюць сабе і іншым, што жыццё павінна працягвацца нават насуперак сумным абставінам…

ГАСТРОЛІ СЛОНІМСКАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА
Ранішні спектакль
24, субота, 11.00, 13.00 Э. Гофман «ЩЕЛКУНЧИК» 3+ (музычная казка для дзяцей па матывах твора Э.Т.А. Гофмана «Шчаўкунчык і Мышыны Кароль»).
Цана білетаў – 4 руб. 50 кап.

Вячэрні спектакль
24, субота, 17.00 С. Кавалёў «ТАРАС НА ПАРНАСЕ» 12+ (народная забава з мядзведзем). Жартоўнае апавяданне пра незвычайныя прыгоды лесніка Тараса. Фантасмагарычнае відовішча, у якім спляліся грэцкія багі і нацыянальная беларуская самабытнасць, рэальнасць і гісторыя, грамадскі і нават палітычны працэсы.
Цана білетаў – 6 і 8 руб.

Адрас: вул. Чкалава, 7.
Тэл. 74-63-86, 74-63-85.

Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»

4, нядзеля, 12.00 У. Карастылёў «ДОКТАР АЙБАЛІТ» (казка-прыгода на беларускай мове)

11, нядзеля, 12.00 І. Сідарук «ТРЫ ПАРСЮЧКІ» (музычная казка на беларускай мове)

25, нядзеля, 12.00 Х.К. Андэрсан «СНЕЖНАЯ КОРОЛЕВА» (чароўная казка на рускай мове)

Адрас: вул. Драздовіча, 5в.

Тэл. 74-62-19, 50-56-96.

Прочитано 94 раз Последнее изменение 01.02 14:40
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Рэпертуар маладзечанскіх тэатраў у студзені

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить