01.01.2018 8:24

Рэпертуар маладзечанскіх тэатраў у студзені

Источник

Рэпертуар маладзечанскіх  тэатраў у студзені 2018 года. Інфармацыя абнаўляецца на працягу месяца.

Мінскі абласны драматычны тэатр

3, серада, 10.30, 4, чацвер, 10.30 Н. Марчук «ЦЁТУХНА ПРАСТУДА І НОВЫ ГОД!» (казка-мюзікл) 3+. У працяг навагодніх святаў тэатр запрашае дзяцей і бацькоў на шумныя і вясёлыя ранішнікі з сюрпрызамі, конкурсамі і прызамі, а самым галоўным прызам для ўсіх стане гэта навагодняя казка-мюзікл.

4, чацвер, 17.00 ПРЭМ’ЕРА «НУ, ВЫ ДАЕТЕ!» (камедыя па матывах сучаснай драматургіі) 18+. Стваральнікі спектакля ставілі перад сабой мэту расказаць гледачам вясёлую гісторыю адваротнага боку кахання: быццам паміж «прыстойнымі» людзьмі гэта не можа быць. Але ж калі вельмі карціць?

5, пятніца, 19.00 С. Лабазёраў «СЕМЕЙНЫЙ ПОРТРЕТ С ПОСТОРОННИМ» (камедыя) 16+. Іранічная гісторыя пра тое, як людзям лёгка аб'явіць чалавека «не зусім нармальнымі».

12, пятніца, 19.00 І. Балабко «ВОКЗАЛ НА ТРОИХ» (трагікамедыя). Назва спектакля не зусім дакладна азначае месца дзеяння, таму што героі гэтай вясёлай гісторыі сустрэліся ў прывакзальным рэстаране. Адсюль і своеасаблівая «логіка» ў іх паводзінах. А калі ўлічыць, што галоўную гераіню ўвасабляе вядучы майстар сцэны Алена Рахмангулава, то гэта абавязкова трэба бачыць!
Ранішні спектакль

14, нядзеля, 11.00 ПРЭМ’ЕРА Д. Салімзянаў «ТАЙНА ОСТРОВА ЛЮДОЕДОВ» 8+ (пірацкі трылер). Гэта гісторыя аб дзвюх пірацкіх камандах: Марскіх ваўкоў і Марскіх коцікаў. Кожная каманда валодае паловай карты з указаннем месца, дзе схаваны незлічоныя скарбы. Піраты б’юцца за тое, каб цалкам авалодаць картай, а значыць, і скарбамі.

17, серада, 19.00 С. Бартохава «НЯЗВАНЫ ГОСЦЬ» 16+ (сур’ёзная камедыя). Вядома, што званыя госці прыходзяць у вызначаны час і праз дзверы, а гэты залез у чужую кватэру праз балкон…

21, нядзеля, 17.00 А. Папова «ШУКАЮ САПРАЎДНАГА МУЖЧЫНУ» 16+ (камедыя). Галоўная гераіня спектакля – летуценная Паэтэса – з дапамогай сваёй старадаўняй Сяброўкі выбірае сапраўднага мужчыну. Прыходзьце і будзьце сведкам таго, як рамантычная жанчына вызначыцца з прэтэндэнтам.

26, пятніца, 19.00 А. Менчал «КРАСОТКИ» 16+ (амерыканская камедыя). Гэта іранічная гісторыя пра трох амерыканскіх жанчын «крыху за 40», якія даказваюць сабе і іншым, што жыццё павінна працягвацца нават насуперак сумным абставінам…

28, нядзеля, 17.00 Р. Куні «№13» 16+ (камедыя). Калі не верыце ў містычны сэнс лічбы «13», уладкуйцеся ў адпаведны нумар атэля і самі ўбачыце…

Адрас: вул. Чкалава, 7.
Тэл. 74-63-86, 74-63-85.

Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»

2-5 студзеня – чароўнае навагодняе прадстаўленне «Казачны снегапад». У праграме: казачны спектакль «ПАНІ МЯЦЕЛІЦА» Бр. Грым. Сустрэча з Дзедам Марозам, Снягурачкай, казачнымі героямі, а таксама вясёлыя карагоды, гульні, танцы, вершы, падарункі.

14, нядзеля, 12.00 І. Сідарук «МЕЧ АНЁЛА» (батлеечныя варыяцыі)
21, нядзеля, 12.00 Э.Т.А. Гофман «ШЧАЎКУНЧЫК» (калядная казка)
28, нядзеля, 12.00 А. Плютава «ЗАЛАТАЯ ТАБАКЕРКА» (казка-жарт)
Адрас: вул. Драздовіча, 5в.
Тэл. 74-62-19, 50-56-96.

Прочитано 439 раз Последнее изменение 01.01.2018 8:24
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить