02.11 9:25

Што прапануюць маладзечанскія тэатры ў лістападзе

Источник

Рэпертуар маладзечанскіх  тэатраў у лістападзе. Інфармацыя абнаўляецца на працягу месяца.

Што прапануюць маладзечанскія тэатры ў лістападзе "Маладзечанская газета"

Мінскі абласны драматычны тэатр

14, аўторак, 19.00 Ю. Вута «НА ДРУГІ ДЗЕНЬ СЁМУХІ» 14+ (сцэнічны жарт). Чаму б працоўнаму чалавеку і не пасвяткаваць, калі ёсць грунтоўная нагода? Тым больш што можна гэта рабіць аж сем дзён! Свята ў народзе так і называецца – Сёмуха. Але як сведчыць сцэнічны жарт па матывах п’есы Я. Купалы «Прымакі», героям каб «адзначыцца», іншы раз хапае і аднаго дня…

16, чацвер, 19.00 А. Максімаў ПРЭМ’ЕРА «ДИАГНОЗ – ЛЮБОВЬ!» 14+ (лірычная камедыя). Сапраўднае каханне ў паўсядзённым жыцці церпіць выпрабаванні трываласцю, з якіх пераможцам выходзіць той, хто ўмее кахаць аддана і дараваць усё свайму выбранніку.
ГАСТРОЛІ БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ФІЛАРМОНІІ Ў ГАСЦЯХ ТЭАТРА – АРТЫСТЫ ЦЫРКА!

17, пятніца, 13.30, 18.00 «ШКОЛА КЛОЎНАЎ» 3+. У праграме прадстаўлены розныя жанры цыркавога мастацтва. Гледачы пазнаёмяцца з вясёлымі клоўнамі Клёпам і Шустрыкам, свае ўменні пакажуць дрэсіраваныя сабачкі і коцікі. Бліснуць майстэрствам фокуснікі, эквілібрысты, жанглёры.
Адрас: вул. Чкалава, 7. Тэл. 74-63-86, 74-63-85.

24, пятніца, 19.00 С. Злотнікаў, В. Распуцін, Л. Петрушэўская, А. Слапоўскі «ЧАТЫРЫ НАВЕЛЫ ПРА КАХАННЕ» (меладрама). Спектакль пастаўлены па творах вядомых расійскіх драматургаў і паказвае розныя адценні чалавечых пачуццяў.

25, субота, 17.00 А. Слапоўскі «НЕ ТАКОЙ, КАК ВСЕ» (камедыя). У гэты вечар спектакль будзе асаблівы – бенефісны ў гонар вядучага майстра сцэны Барыса Доніна, узнагароджанага медалём Францыска Скарыны за шматгадовае адданае служэнне тэатральнаму мастацтву. Прыходзьце ў тэатр і асабіста павіншуйце любімага артыста з высокай узнагародай!

30, чацвер, 19.00 ПРЭМ’ЕРА «НУ, ВЫ ДАЕТЕ!» (камедыя). Стваральнікі спектакля ставілі перад сабой мэту па матывах замежнай літаратурнай класікі прыдумаць і расказаць гледачам вясёлую гісторыю адваротнага боку кахання: быццам бы паміж «прыстойнымі людзьмі» гэта і немагчыма. Але ж калі вельмі хочацца?

***

"Батлейка"

5, нядзеля, 12.00 Н. Гернэт «МАЛЕНЬКАЯ ИСТОРИЯ» (музычная казка на рускай мове)
Да 130-годдзя з дня нараджэння С. Маршака

12, нядзеля, 12.00 С. Маршак
«ТЕРЕМОК» (вясёлая казка на рускай мове)

19, нядзеля, 12.00 Л. Тарахоўская «СКАЗКА ПРО ЕМЕЛЮ» (чароўная казка на рускай мове)

26, нядзеля, 12.00 К. Чарняк «ВАСИЛИСА ПРЕКРАСНАЯ» (чароўная казка на рускай мове)
Адрас: вул. Драздовіча, 5в.
Тел. 74-62-19, 50-56-96.

Прочитано 91 раз Последнее изменение 02.11 9:25
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Што прапануюць маладзечанскія тэатры ў кастрычніку

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить