12.08.2020 14:50

У Заскавічах віншавалі «тысячнікаў»

Віншаванні з нагоды тысячнага намалоту прымалі камбайнавыя экіпажы ў складзе Арцёма Станілевіча і Дзяніса Лоўчага, Яўгенія Макарэвіча і Андрэя Бабея, Дзмітрыя Усціновіча і Вадзіма Зейналава. Быў адзначаны таксама вадзіцель-«тысячнік» Аляксандр Леановіч.

Ушанаванне «тысячнікаў» ААТ «Заскавічы» праходзіла прама на полі. Ушанаванне «тысячнікаў» ААТ «Заскавічы» праходзіла прама на полі.

Хлебаробам былі адрасаваныя цёплыя словы падзякі за плённую працу. Самадзейныя артысты цэнтралізаванай клубнай сістэмы выканалі ў іх гонар песню. Віншавалі працаўнікоў вёскі з працоўнымі дасягненнямі першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Раманюк і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Саланенка.

— Склад нашага экіпажу не мяняецца сем гадоў, — гаворыць Яўгеній Макарэвіч. – І ўвесь гэты час мы з Андрэем Бабеем намалочваем больш за тысячу тон збожжа. Працуем зладжана. Магчыма, яшчэ і таму, што з’яўляемся шваграмі.

Як адзначыў Аляксей Раманюк, віды на ўраджай сёлета добрыя. Валавы збор у гаспадарках Маладзечаншчыны павінен перавысіць мінулагодні. Усяго на жніве задзейнічана каля 80 камбайнаў. Паспяхова вядзецца здача сельгаскультур у лік дзяржзаказу. Аграрыі раёна дапамогуць убіраць ураджай сваім калегам з іншых рэгіёнаў.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/7453-u-zaskavichakh-vinshavali-tysyachnika.html#sigProId3e8d946f26
Прочитано 337 раз Последнее изменение 12.08.2020 14:50
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить