Последние новости

16.07.2020 12:05

Маладзечанцы далучыліся да дабрачыннага маладзёжнага праекта #разам

Яшчэ адзін гарадскі двор папрыгажэў дзякуючы актывістам БРСМ і неабыякавым людзям.

Маладзечанцы далучыліся да дабрачыннага маладзёжнага праекта #разам Маладзечанцы далучыліся да дабрачыннага маладзёжнага праекта #разам

Маладзечанцы далучыліся да рэспубліканскага дабрачыннага маладзёжнага праекта #разам з бацькамі, які прадоўжыцца на працягу года. У нашым рэгіёне ён праводзіцца пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Валанцёры БРСМ прапануюць выйсці на добраўпарадкаванне двароў сем’ямі і такім чынам унесці свой уклад у добрыя справы ў рамках Года малой радзімы.

— Найперш мы заклікаем далучыцца да праекта маладыя сем’і — звярнуць увагу на дзіцячыя пляцоўкі, зоны адпачынку. Мы разам зробім Маладзечаншчыну больш прыгожай і ўтульнай. А руплівыя бацькі – гэта, безумоўна, добры прыклад дзецям, — заўважае першы сакратар райкама БРСМ Іна Карпец.

У рэгіёне праект стартаваў з добраўпарадкавання гарадской дзіцячай дваровай пляцоўкі каля дома №26 па вуліцы Будаўнікоў. «Працоўны дэсант» з’яднаў актывістаў райкама БРСМ, філіяла «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж» УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі», лакаматыўнага дэпо, дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, ТАА «Вотерленд».

Фота: архіў РАЙКАМА БРСМ.

 

Прочитано 284 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить