16.04.2020 15:38

Ход палявых работ кантралююць прафсаюзы

Сумесна з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый ход палявых работ кантралююць і прафсаюзы.

Так, нядаўна ў рамках маніторынгу старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Саланенка і галоўны спецыяліст аддзела механізацыі, вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Галіна Сасноўская наведалі ААТ «Палачаны» і СУП «ЯхімоўшчынаАгра». У час рэйду ўвага звярталася на ўвесь спектр пытанняў у сферы аховы працы. Не абышлі і сацыяльную падтрымку хлебаробаў, стварэнне для іх годных санітарна-бытавых умоў.

— У раёне назапашаны багаты вопыт па падтрымцы, стымуляванні і заахвочванні хлебаробаў у час палявых работ, — расказаў Уладзімір Саланенка. – Цяпер важна не страціць набыткі і ўвесці дадатковыя меры, якія дазволяць павялічыць камфорт працаўнікоў вёскі. Генератарамі ідэй тут павінны выступаць прафсаюзныя актывісты.

Так, асаблівую ўвагу неабходна надаць санітарна-бытавым умовам вяскоўцаў. Людзям трэба мець магчымасць прыняць душ пасля рабочага дня, прывесці сябе ў парадак. Работнікаў неабходна забяспечыць спецадзеннем і спецабуткам. Важна таксама выконваць правілы тэхнікі бяспекі. Як паказвае практыка, найбольш адказна да выканання службовых абавязкаў ставяцца менавіта грамадскія інспектары па ахове працы, якія і з’яўляюцца прыкладам для калег.

— Вельмі важнае пытанне арганізацыі гарачага харчавання ў перыяд палявых работ, — за-
значыў субяседнік. — Людзі працуюць ад світанку да заходу сонца. І есці хлебаробы павінны не на «коле», а за столікамі ў камфортных умовах. У гаспадарках раёна гэтыя патрабаванні выконваюцца. Асабліва хочацца паставіць у прыклад ААТ «Палачаны» і ААТ «Селеўцы».

Уладзімір Саланенка параіў спецыялістам гаспадарак у час перадрэйсавага прыборнага кантролю звяртаць увагу на агульнае самаадчуванне хлебаробаў. Гэта дадатковая мера для папярэджання распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 323 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить