20.01.2020 9:43

У «Гарадзілаве» адзначылі лепшых жывёлаводаў

ААТ «Гарадзілава» паказвае выдатныя вынікі ў вытворчасці малака. У рамках акцыі «Наш жывёлавод» Маладзечанская прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК падрыхтавала лепшым работнікам жывёлагадоўчай галіны таварыства падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі. Курыруе акцыю старшыня райкама Уладзімір Саланенка.

У МТФ «Гарадзілава» мы завіталі ў час ранішняй дойкі. Сустрэлі нас старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Часлава Белая і галоўны заатэхнік таварыства Ілья Галадзько (адзін з тых, каму пры-
значалася падзячнае пісьмо).

Спецыялісты арганізавалі невялікую экскурсію па ферме. Мы ацанілі чысціню і парадак у вытворчых і бытавых памяшканнях. Кожная кароўка мае сваю мянушку. Тут жа на шыльдзе пазначана, колькі малака яна дае. Усе жывёлы дагледжаныя.

Работа даярак спорылася. Пасля заканчэння дойкі пазнаёміліся з Анастасіяй Пятровай — адной з лепшых аператараў машыннага даення МТФ. Дзяўчына працуе на ферме тры гады, жыве ў Гарадзілаве. Яна адказвае за 66 кароў. Кожная з іх у сярэднім дае звыш 8 тон малака за год.

— Ведаю характар кожнай сваёй падапечнай, — гаворыць Анастасія. — І яны мяне таксама пазнаюць. Працаваць з жывёлай цікава. Работу сваю люблю. Яна цяжкая, але пачэсная.

Часлава Белая ўручыла Анастасіі падзячнае пісьмо райкама прафсаюза работнікаў АПК і пажадала далейшых поспехаў.

Калі мы прыехалі на МТФ «Шыпулічы», ранішняя дойка таксама ўжо завяршылася. Тут прамывалі малакаправод, чысцілі кармушкі. Парадак наводзіўся ва ўсіх памяшканнях. Зразумела, чаму ўсё малако, атрыманае ў гаспадарцы, паступае на перапрацоўку толькі сортам «экстра».

Старшыня прафсаюзнай «пярвічкі» павіншавала з працоўнымі дасягненнямі аператара машыннага даення Вольгу Шапшалевіч. Далучыліся да віншаванняў і мы.

— У рабоце мяне падтрымліваюць калегі, і я стараюся быць для іх прыкладам, — адзначыла Вольга. – Заработная плата ў нас добрая. Кіраўніцтва гаспадаркі клапоціцца аб бытавых умовах для работнікаў. З нашага малака вырабляецца дзіцячае харчаванне. Таму адказнасць у работнікаў фермы надзвычай вялікая.
Тое, што гарадзілаўскае малако запатрабаванае і высока цэніцца, мы пераканаліся асабіста. Беларускае белае золата (так яшчэ называюць малако) ля фермы ўжо чакаў магутны малакавоз — хутка каштоўная прадукцыя паступіць на перапрацоўку.

— У гаспадарцы ўтрымліваецца тысяча галоў дойнага статка, — паведаміў Ілья Галадзько. — Каб атрымліваць малако сорту «экстра», круглы год трэба надаваць вялікую ўвагу тэхналогіі, заатэхнічным мерапрыемствам, якасці кармоў, кадрам. Толькі тады вынікі парадуюць.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/6086-u-garadzilave-adznachyli-lepshykh-zhyvjolavoda.html#sigProIde8ef53a08f
Прочитано 149 раз Последнее изменение 20.01.2020 9:43
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить