14.01.2020 12:51

Сельскагаспадарчую тэхніку рыхтуюць да палявога сезона

ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс» — базавае прадпрыемства па рамонце і сэрвісным абслугоўванні сельскагаспадарчай тэхнікі на Маладзечаншчыне. Ад яго ў многім залежаць тэрміны выканання палявых работ у гаспадарках раёна. Спецыялісты таварыства гэта разумеюць, таму старанна рыхтуюць тэхніку і агрэгаты да выхаду на палі.

Тадэвуш Зарэцкі праводзіць нараду па падрыхтоўцы тэхнікі да палявога сезона. Галоўны эканаміст сельгасфіліяла «Маркава» Марына Сахар і кіраўнік сельгасфіліяла Уладзімір Міранчук. Тадэвуш Зарэцкі праводзіць нараду па падрыхтоўцы тэхнікі да палявога сезона. Галоўны эканаміст сельгасфіліяла «Маркава» Марына Сахар і кіраўнік сельгасфіліяла Уладзімір Міранчук. "Маладзечанская газета"

Гарантыя на рухавікі – 14 месяцаў

— Стаўку робім перш за ўсё на якасць, — гаворыць дырэктар прадпрыемства Тадэвуш Зарэцкі. – Нездарма 2020-ы ў арганізацыі аб’яўлены годам якасці выканання работ. Дасканалая падрыхтоўка тэхнікі і сельскагаспадарчых агрэгатаў зводзіць да мінімуму перыяды іх прастою. У выніку выконваюцца агратэхнічныя нормы, пасяўная і ўборачная кампаніі праводзяцца ў аптымальныя тэрміны. А гэта садзейнічае павышэнню ўраджайнасці.

Сярод запланаваных на гэты год мерапрыемстваў па павышэнні якасці абслугоўвання тэхнікі мадэрнізацыя стэндаў для рамонту паліўнай апаратуры. Спецыялісты асвоілі ўжо тэхналогію рамонту рухавікоў маркі «Дойтц». Вялікая ўвага надаецца ўдасканаленню дыягностыкі тэхнікі.

У рамках спецыяльнай пяцігадовай праграмы праводзіцца таксама добраўпарадкаванне тэрыторыі прадпрыемства, паляпшаюцца ўмовы працы работнікаў, рамантуюцца вытворчыя і бытавыя памяшканні, праводзіцца планавая замена і мадэрнізацыя абсталявання. Усё гэта павышае эфектыўнасць работы таварыства. Так, аб’ём вытворчай дзейнасці таварыства сёлета павінен вырасці на 15 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам.

Сеялкі адпраўляюцца ў гаспадаркі

Як падкрэсліў Тадэвуш Мечыслававіч, падрыхтоўка тэхнікі да пасяўной кампаніі пачалася яшчэ восенню мінулага года. Усяго запланавана адрамантаваць шэсць пасяўных агрэгатаў, якія прыпісаны да СГФ «Маркава», ААТ «Дубрава-2013», КСУП «Беразіна-Аграпрадукт», ААТ «Селеўцы», КСУП «Відзеўшчына» і ААТ «Купала-Агра».
Для паспяховага правядзення пасяўной створаны абменны фонд колькасцю 20 рухавікоў для трактароў і аўтамабіляў. Таксама да пачатку кампаніі плануецца адрамантаваць 30 адзінак паліўнай апаратуры.

— У час палявога сезона будуць дзейнічаць некалькі мабільных брыгад, створаных на прадпрыемстве. Спецыялізуюцца яны на рамонце электраабсталявання, гідраўлічных сістэм, замене вузлоў і агрэгатаў і гэтак далей. Увогуле, прадпрыемства ў стане абслугоўваць усю лінейку сельскагаспадарчай тэхнікі айчыннай і расійскай вытворчасці. Нашымі заказчыкамі з’яўляюцца гаспадаркі Маладзечанскага, Вілейскага і Мядзельскага раёнаў, а таксама шэраг прамысловых і гандлёвых арганізацый, — зазначыў Тадэвуш Зарэцкі.

«Беларускі шоўк»

Адным з напрамкаў дзейнасці Маладзечанскага райаграсэрвіса з’яўляецца вырошчванне лёну. Культываваць «беларускі шоўк» спецыялісты прадпрыемства пачалі некалькі гадоў таму. Поспехі ў гэтым напрамку дасягнуты значныя.
Трэба адзначыць, што лён патрабуе высокай культуры вытворчасці і дакладнага выканання агратэхнічных патрабаванняў. Вырошчваць яго даволі цяжка, а добры ўраджай могуць атрымаць толькі руплівыя гаспадары. Таму ў таварыстве грунтоўна рыхтуюцца да чарговага «льнянога» сезона.

— Пад лён-даўгунец сёлета ў раёне адведзены 500 гектараў палёў, лён-кудраш – 160 гектараў, — нагадаў кіраўнік прадпрыемства. – Акрамя спецыялізаванай тэхнікі, якая стаіць на балансе таварыства, нядаўна дадаткова былі закуплены тры новыя льноўборачныя камбайны, сеялкі для сяўбы лёну і шматгадовых траў. Паступілі таксама падборшчык для камянёў і агрэгат для выраўноўвання глебы.

На думку Тадэвуша Зарэцкага, нарошчванне матэрыяльнай базы для культывавання лёну дазволіць і надалей атрымліваць добры ўраджай гэтай брэндавай беларускай культуры.

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/regionalnyj-aktsent/item/6057-selskagaspadarchuyu-tekhniku-rykhtuyuts-da-palyavoga-sezona.html#sigProId19c634dfa7
Прочитано 77 раз Последнее изменение 14.01.2020 12:51
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить