13.11.2019 8:50

Жыхары Лебедзеўскага сельсавета прыбралі сквер

Жыхары Лебедзеўскага сельсавета дружна адгукнуліся на просьбу мясцовай улады выйсці на суботнік па ўборцы апалага лісця.

У адну з субот турэц-баярцы, якія жывуць у шматкватэрных дамах, прыбралі сквер у сваім населеным пункце. Затым эстафету падхапілі лебедзеўцы. Калектывы сельскага Савета дэпутатаў, амбулаторыі, сярэдняй школы, дзіцячага сада, школы мастацтваў дружна выйшлі на суботнік, прыбралі сквер у цэнтры аграгарадка, а таксама тэрыторыю вакол знака «Лебедзева» на ўездзе ў населены пункт.

Старшыня Лебедзеўскага сельскага Савета дэпутатаў Тамара Дудзіч дзякуе ўсім нераўнадушным людзям, якія прынялі ўдзел у суботніку, унеслі ўклад у добраўпарадкаванне сваіх населеных пунктаў. З транспартам дапамаглі аграфірма «Лебедзева» і ДРБУ-195, адказна паставіліся да даручанай справы вадзіцелі Дзмітрый Стрыга і Уладзімір Бекіш.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

 

Прочитано 228 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить