27.09.2019 11:51

На сессии райсовета депутатов рассмотрели вопрос благоустройства

Адным з пытанняў чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў была рэалізацыя плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. З інфармацыяй па тэме выступіў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў.

Фото из архива "МГ". Фото из архива "МГ".

Уладзіслаў Віктаравіч адзначыў, што ў раёне праводзіцца сістэмная работа ў гэтым напрамку. Рашэннямі Маладзечанскага райвыканкама ўстаноўлены штотыднёвы санітарны дзень па навядзенні парадку, участкі гарадской тэрыторыі замацаваныя за прадпрыемствамі і арганізацыямі.

З пачатку года ў раёне ліквідаваныя 37 несанкцыянаваных звалак агульным аб’ёмам 95 кубаметраў смецця, знесена 26 старых непрыгодных для пражывання дамоў. Найбольш плённа гэта работа праводзілася ў Лебедзеўскім, Хажоўскім і Маркаўскім сельсаветах.

— У рамках рэалізацыі раённага плана работнікі УП «Камунальнік» уладкавалі тры гульнявыя пляцоўкі, адрамантавалі і ўстанавілі 30 кантэйнерных пляцовак для збору смецця ў населеных пунктах, — паведаміў Уладзіслаў Чарноў. – Камунальнікі даглядаюць зялёныя насаджэнні паркаў і сквераў. Вялікая ўвага надаецца добраўпарадкаванню могілак. Сёлета былі адрамантаваныя агароджы васьмі месцаў пахавання, на могілках абсталяваныя 15 пляцовак і ўстаноўлены 18 кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў.

Начальнік райінспекцыі па ахове прыроды дадаў, што сёлета прыведзены ў належны стан чатыры зоны адпачынку на водных аб’ектах. Спецыялісты ПМК-32 ачысцілі 12 кіламетраў меліярацыйных сетак. Рознымі арганізацыямі і ўстановамі пры дапамозе валанцёраў высаджана каля 10 тысяч дрэў і 1800 хмызнякоў. Усе землекарыстальнікі прымаюць захады па барацьбе і недапушчэнні распаўсюджвання баршчэўніку Сасноўскага. На гэтыя мэты было выдаткавана з раённага бюджэту 20 тысяч рублёў.

Уладзіслаў Віктаравіч засяродзіў увагу на праблемных пытаннях. Сярод іх несвоечасовы вываз смецця з тэрыторый населеных пунктаў і садовых таварыстваў. Гэта асабліва актуальна ў садовых таварыствах пасля выхадных. Не ўсе арганізацыі адказна ставяцца да сартавання адходаў і вяртання ў гаспадарчы абарот другасных матэрыяльных рэсурсаў. Зафіксавана некалькі выпадкаў самавольнай здабычы пяску. Некаторыя ўчасткі сельскагаспадарчых угоддзяў не выкарыстоўваюцца па прызначэнні. Недастаткова выконваюцца патрабаванні па навядзенні належнага парадку ў палосах адводу аўтамабільных дарог.

— Да канца года засталося не так шмат часу, таму асаблівую ўвагу трэба надаць безумоўнаму выкананню ўсіх намечаных паказчыкаў раённага плана навядзення парадку на зямлi. Работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў на тэрыторыі раёна будуць працягвацца, — падкрэсліў эколаг.

 

Прочитано 159 раз Последнее изменение 27.09.2019 11:51
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить